Праблема пераправы цераз Дняпро здаўна была істотнай для мясцовых жыхароў: дагэтуль населеныя пункты дзьвюх абласьцей злучаў пантонны мост, які ўзімку ліквідаваўся. У 2005 годзе, выступаючы на адкрыцьці аграгарадка ў пасёлку Копысь, Аляксандар Лукашэнка загадаў пабудаваць сапраўдны мост, прыдатны як для легкавікоў, так і для цяжкіх аўтамашын. Новы мост дасьць магчымасьць перавозіць амаль 100 тысяч тон грузу за год.
У Копысі Аляксандар Лукашэнка наведаў яшчэ два аб’екты, пабудаваныя паводле ягонага распараджэньня: мясцовае дрэваапрацоўчае прадпрыемства, – філію аршанскага камбіната будматэрыялаў, – і цэх па вытворчасьці сыроў, які структурна належыць Аршанскаму сырзаводу.
Выступаючы перад мясцовымі жыхарамі, Аляксандар Лукашэнка абвясьціў, што, дзякуючы стварэньню гэтых двух прадпрыемстваў, на сёньняшні дзень у Копысі засталося толькі двое беспрацоўных. Далей вырашаць праблему беспрацоўя ён прапанаваў тутэйшым бізнэсмэнам, прадэкляраваўшы, што “прыватнаму бізнэсу няма чаго баяцца”, асабліва з улікам таго, што ў рэгіёнах “меншыя падаткі і таньнейшая працоўная сіла”.
Цяпер візыту Аляксандра Лукашэнкі чакаюць у Воршы: наступным годам тут будуць праводзіць “Дажынкі 2008”. Да гэтай імпрэзы гарадзкія ўлады зьбіраюцца завяршыць рэканструкцыю яшчэ аднаго маста цераз Дняпро, а таксама, нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці, зьнесьці гістарычную забудову па вуліцы Мінскай, якая нібыта псуе выгляд горада.
"Витебский курьер": "Новы мост на прэзыдэнцкім маршруце" 21.08.2007