Івашкевіч: “Розныя акцыі ставяць розныя мэты”
Валер Карбалевіч: “Вулічныя акцыі апазыцыі даўно сталі звыклаю зьяваю беларускага палітычнага жыцьця. Прычым, звыклаю і для ўладаў, і для грамадзтва, і для самой апазыцыі. Да іх усе прызвычаіліся. І самае галоўнае – гучнага рэзанансу яны ня маюць нават у мэдыях. На восень заплянаваны дзьве значныя апазыцыйныя акцыі – “Эўрапейскі марш за свабоду” 14 кастрычніка і “Сацыяльны марш” 4 лістапада. Ці будуць яны розьніцца ад падзей такога кшаталту, адбываных цягам апошніх гадоў?
Віктар Івашкевіч: “Розныя акцыі ставяць розныя мэты. Ёсьць рытуальныя акцыі, якія ставяць на мэце адчуць локаць паплечніка ў абароне нейкай ідэі: напрыклад, сьвяткаваньне Дня Волі 25 сакавіка. Гэта ўнутрыкарпаратыўныя акцыі.
І ёсьць акцыі, празь якія арганізатары маюць на мэце нешта зьмяніць, пад час якіх ставяцца канкрэтныя задачы, патрабаваньні. Так, 19 сакавіка 2006 году людзі прыйшлі на плошчу, спадзеючыся, што яны паўплываюць на вынікі выбараў, справядлівы падлік галасоў.
Цяпер ініцыятары “Эўрапейскага маршу” ставяць задачу падштурхнуць улады да пачатку выкананьня ўмоў Эўрапейскага зьвязу (ЭЗ). Прынамсі, апазыцыя хоча дамагчыся, каб у выніку ня толькі гэтага маршу, але й наагул восеньскай кампаніі, міжнароднага ціску былі вызвалены ўсе палітвязьні.
Другая задача маршу – прадэманстраваць адзінства апазыцыі ў дзеяньні. І ў адным, і у другім маршы прымаюць удзел усе суб’екты апазыцыі. Але кіроўныя ролі, адказнасьць падзелены. Левыя сілы адказваюць за пасьпяховасьць “Сацыяльнага маршу”, а мы дапамагаем. І наадварот, за пасьпяховасьць “Эўрапейскага маршу” адказваюць БНФ, АГП, “Хартыя-97”, Эўрапейская кааліцыя. Астатнія ж дапамагаюць.
Мэта “Сацыяльнага маршу” – дайсьці на тыя сацыяльныя пласты грамадзтва, якіх больш цікавіць уласны страўнік, чым прынцыпы ды ідэі. Адпаведна, будуць рыхтавацца матэрыялы пра льготы, праблемы пэнсіянэраў, прадпрымальнікаў і інш.
Юры Чавусаў: “Сама пастаноўка пытаньня пра адрозьненьні цяперашніх акцый ад папярэдніх даволі штучная. Бо вулічная дэмакратыя – тое нямногае, што яшчэ засталося ў дэмакратычных сіл у пляне пошуку шляхоў камунікацыі з грамадзтвам. Таму і рытуальныя акцыі, і акцыі з канкрэтнымі патрабаваньнямі выконваюць функцыю паказаць, што альтэрнатыва ў грамадзтва ёсьць.
Акрамя таго, “Эўрапейскі марш”, “Сацыяльны марш” – гэта спосаб падрыхтоўкі да выбараў у Палату прадстаўнікоў. Такім чынам апазыцыя заяўляе сваю павестку дня на гэтыя выбары: патрабаваньні ЭЗ і сацыяльныя пытаньні.
Ці апраўданы разьлік на зьмену грамадзкіх настрояў?
Карбалевіч: “Гэтыя восеньскія маршы плянуюцца з улікам гіпотэзы, што зьмяніліся грамадзкія настроі, сытуацыя ў краіне і вакол яе. Новыя эканамічныя дачыненьні з Расеяй, новыя цэны на энэргарэсурсы, адмена льгот, мінулагоднія прапановы Беларусі з боку ЭЗ мусяць паўплываць на грамадзкія настроі і гатовасьць насельніцтва ўспрымаць прапановы апазыцыі.
Але наколькі правільная гэта гіпотэза? А ці ня можа быць так, што пад уплывам гэтых новых трывожных акалічнасьцяў насельніцтва яшчэ больш згуртуецца вакол правадыра і апазыцыя будзе ўспрымацца як варожая сіла?”
Івашкевіч: “Па-першае, пра гэта немагчыма даведацца, калі не праводзіць такіх акцый. Зразумела, можна нічога не рабіць, сядзець і скардзіцца, што няма гарантый на падтрымку грамадзтва.
Па-другое, ёсьць сацыялягічныя апытаньні пад кіраўніцтвам прафэсара Манаева за травень. Прылічаюць сябе да апазыцыянэраў 16,5% грамадзян. 68% цьвердзяць, што іхнае меркаваньне ня ўлічваецца ўладамі падчас прыняцьця рашэньняў. 56% мяркуюць, што патрэбна апазыцыя. То бок большасьць насельніцтва хоча, каб была апазыцыя, якая тузае ўладу. Бо ў сытуацыі напружаньня людзі баяцца трымаць усе яйкі ў адным кошыку. Яны схіляюцца да магчымасьці шматварыянтнага выхаду з сытуацыі.
Таму стратэгічная заява апазыцыі пра гатовасьць да перамоў добра ўспрымаецца нашым, не памкнёным да экстрэмізму, грамадзтвам. У зьвязку зь ціскам Расеі і Захаду, усё скручваецца ў такі клубок, які можа саштурхнуць сытуацыю зь месца.
Цяпер наконт масавасьці акцый. Калі ладзіцца акцыя з нагоды нейкай даты, то чалавек можа разважыць прыкладна так: 25 сакавіка я магу адзначыць і дома. Калі ж ён прыйдзе да высновы, што менавіта ад ягонага ўдзелу залежыць нейкі зрух, тады зьявіцца патрэба далучыцца да акцыі. Людзі ўстрывожаны апошнімі палітычнымі падзеямі – гэта факт”.
Чавусаў: “Відочна: у грамадзтве адчуваецца нарастаньне праблем. А ў нашых умовах манапалізацыі ўладамі мэдыяў – гэта ўжо вялікі рэсурс апазыцыі. Бо самастойна давесьці да грамадзтва нейкую інфармацыю, напрыклад, пра 12 патрабаваньняў ЭЗ, апазыцыя ня ў стане.
Задача заплянаваных маршаў – ператварыць насьпелыя сацыяльныя праблемы ў палітычныя, надаць ім палітычнае гучаньне. Мэта апазыцыі – выкарыстаць гэты рэсурс, прапанаваць грамадзтву альтэрнатыву. Думаю, на гэтыя маршы прыйдзе актыў – у шырокім сэнсе разуменьня.
Важнасьць вулічных акцый люструе страх уладаў. Да прыкладу, па ўсёй краіне ўлады дазволілі толькі адзін пікет на абарону льгот: баяцца чалавека з плякатам недзе нават ня ў людным месцы – на плошчы Бангалор ці яшчэ дзе. Таму апазыцыя вырашыла не распыляцца на гэтыя сотні маленькіх пікетаў, а правесьці належным чынам адзін “Сацыяльны марш”.
Зь якіх крытэраў можна вызначыць посьпех ці няўдачу акцыі?
Карбалевіч: “Традыцыйна пасьля чарговай вулічнай акцыі можна назіраць такую карціну: лідэры апазыцыі ўпэўнена даводзяць, што ўсё нармальна, мерапрыемства ўдалося, мэты дасягнуты. А незалежныя мэдыі аналізуюць і падаюць прыкладна гэтак: усё зноў адбываецца паводле аднаго й таго ж няўдалага сцэнару – людзей мала, крэатыву не стае і г.д.
Дык ці выпрацаваны нейкія тэхналёгіі посьпеху, эфэктыўнасьці вулічнай акцыі? Калі так, то ці зьбіраецца апазыцыя іх ужыць падчас наступных акцый?”.
Івашкевіч: “Такія крытэры былі агучаны падчас першай прэсавай канфэрэнцыі “Эўрапейскага маршу”. Па-першае, у траўні прапановы ЭЗ ведалі 23% насельніцтва. Мы паставілі задачу, каб у выніку нашай кампаніі (а марш – адна зь яе частак) атрымалі адпаведную інфармацыю ня меней за 50% гарадзкога насельніцтва. І гэта можна адсачыць сацыялягічнымі дасьледаваньнямі.
Па-другое, мы маем намер сабраць на “Эўрапейскі марш” людзей ня меней, чым прыйшло на плошчу 19 сакавіка 2006 году. Па-трэцяе, мы будзем лічыць посьпехам, калі будзе выканана хоць адна з умоў ЭЗ.
Чавусаў: “Для шараговага ўдзельніка, які прыйдзе на гэта мерапрыемства, крытэрам эфэктыўнасьці будзе тое, што акцыя адбылася. Для арганізатараў маршаў можна лічыць слушнымі крытэры, агучаныя сп. Івашкевічам. Важна, каб грамадзтва пачула мэсэджы, заяўленыя на маршах.
Але ўсялякія грамадзкія акцыі маюць пераважна кумулятыўны эфэкт. Таму ацэньваць адзінкавую акцыю з гледзішча нейкага выніку, немагчыма і няправільна.
Маршы маюць вялікае значэньне ў пляне падрыхтоўкі да будучых выбараў. Хутчэй за ўсё, улады імкнуцца правесьці выбары ў Палату прадстаўнікоў па сцэнары мінулых мясцовых выбараў. То бок – каб гэта былі ня толькі ня выбары (у тым сэнсе, што ня лічаць галасоў), але каб гэта не было нават грамадзкай падзеяй. Папросту правесьці выбары як мага цішэй – каб яны не ператварыліся ў палітычную кампанію.
Апазыцыя праз гэтыя маршы мусіць прывесьці ўлады да пэўнай палітычнай павесткі дня – каб праблемы льгот, энэргетычных разьлікаў, а таксама стасункаў з ЭЗ гучалі ў часе выбарчай кампаніі. Каб улада была змушана даваць на іх адказы. Тады апазыцыя будзе прапаноўваць альтэрнатыву”.