“ЛіМ” у 1937 годзе друкуе ліст савецкім кіраўнікам: “Мы, 1.900 старшынь калгасаў, ад імя беларускага сялянства шлем Вам палкае большэвіцкае прывітанне. Мы шлем прывітанне Вам, таварыш Варашылаў, жалезны нарком нашай слаўнай Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі. Мы шлем прывітанне Вам, таварыш Кагановіч, сталінскі арганізатар перамог на чыгуначным транспарце. Мы шлем прывітанне Вам, таварыш Ежоў, слаўны кіраўнік совецкай разведкі, які ўзяў у ёжавыя рукавіцы банду замежных шпіёнаў і шкоднікаў”.
“Чырвоная змена”, год 1967. Мастак С.Акуліч піша да 450-годзьдзя беларускай друкаванай кнігі: “Мастакі, якія працавалі пад кіраўніцтвам Скарыны, пераклалі на мову гравюры змест біблейскіх кніг у зразумелых народу вобразах, наўмысна набліжаючы персанажаў “Бібліі” да чытачоў, у нейкай ступені ачалавечыўшы іх з тым, каб праводзіць у масы патрэбныя маральныя прынцыпы”.
“Зьезд беларусаў сьвету напярэдадні Дня незалежнасьці беларусы сьвету ледзь не правялі на прыступках таварыства “Бацькаўшчына”, — паведамляе на гэтым тыдні 1997 году “Наша Ніва”. — Гэта ўлады імкнуцца зрабіць зь Беларусі небеларусь... Прэзыдэнт да беларусаў сьвету не прыехаў. Прыслаў Ул. Рылатку з пасланьнем. З пасланьня вынікала, што ў Беларусі зь беларушчынай усё выдатна... Рылатка чытаў, заля сьвісьцела. За ўсё трэба плаціць, і за ўласную слабасьць таксама”.