Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“За большэвіцкую якасць радыёвяшчання”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 24 ліпеня ў розныя гады мінулага.

“Nowe Zycie”ў 1927 годзе абураецца: “У апошнім нумары вайсковага часопіса “Рэдуты” знаходзім зьменены назоў мясцовасьці Граньдзічы на Гжэндзічы. Такога роду “спальшчэньне” назвы не абапіраецца ні на якія падставы... Таксама яшчэ раз зьвяртаем увагу на нематываваную зьмену назову Жыдомля на Жытомля. Жыдомля, якая існуе 400 гадоў, атрымала сваю назву ў часы Аляксандра Ягелончыка, як там паселі жыды. Няпольскай таксама зьяўляецца назва гміны Хоскай, якую мясцовыя ўлады называюць Хажанскай”.

“Віцебскі пролетарый” у 1937 годзе пад загалоўкам “За большэвіцкую якасць радыёвяшчання” піша: “Не менш абураючы факт перадачы Менскай радыёстанцыяй, пад выглядам канцэрта, жалобнай музыкі следам за абвінаваўчым заключэннем па справе трацкісцка-зіноўеўскай банды. Далёка не рэдкі выпадкі выключэння актуальных перадач па так званых “тэхнічных” прычынах, за якімі хаваецца наглая морда ворага. Засмечанасць апарата Радыёкамітэта варожымі, чужымі і выпадковымі элементамі, расхлябанасць і безадказнасць апарата адбіваецца на якасці вяшчання”.

У 1957 годзе “Чырвоная змена” друкуе здымак і тэкст пад яго: “Праўда, гэты жвавы і хітраваты хлапчукоўскі тварык аднекуль вам знаёмы? Ды і старога вы нібыта калісьці сустракалі. Успомнілі? Не? Ды гэта ж Міколка-паравоз і яго дзед — героі любімай кнігі беларускай дзетвары, якую многа год назад напісаў Міхась Лынькоў. Цяпер Міколка перайшоў са старонак аповесці на кіноэкран. Фільм аб ім выпушчан нядаўна кіностудыяй “Беларусьфільм” і дэманструецца зараз на экранах рэспублікі. Абавязкова паглядзіце яго”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG