Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Адзежа і бялізна прынімаецца ў местовым лёмбардзі толькі ў аўторкі і пятніцы”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Вітаю аматараў даўніны з газэтных архіваў! Вось што адшукалася там сярод публікацыяў у беларускіх газэтах ад 15 чэрвеня.

Вітаю аматараў даўніны з газэтных архіваў! Вось што адшукалася там сярод публікацыяў у беларускіх газэтах ад 15 чэрвеня.

“Plotka Wilenska”, год 1907. Нехта за подпісам Русь піша: “Даведаўся таксама з надзейнай крыніцы, што згубленыя польскія шыльды з назовамі вуліц... ужо адшуканы ўсе цэлыя і зьберагаюцца ў пэўным месцы... у канцылярыі аднаго з галоўных участкаў, каб адразу на ўказ улады зноў зьявіцца на ранейшых месцах з адпаведнымі авацыямі да задавальненьня нашага гораду, які столькі гадоў ня ведаў, якія вуліцы насамрэч мае”.

Празь дзесяць гадоў у “Гомане” пад загалоўкам “У Вільні і ваколіцах” можна было прачытаць наступнае: “У местовым лёмбардзі. Адзежа і бялізна прынімаецца ў местовым лёмбардзі толькі ў аўторкі і пятніцы. Пры гэтым трэба падаць заверэньне, што тые рэчы былі ў дэзынфэкцыі. Да 7 гадз. раніцай іх можна дзеля гэтаго без ніякай платы аддаваць у местовую дызэнфэкцыйную камэру, ІІ Партовая, 10. Спажыўныя справы. “Wilnaer Zeitung” даносіць, што ад 15 чэрвеня у народных страўнях маюць выдаваць порцыі, павялічэные на 20%”.

“Маюцца такія моманты, калі самі сэкрэтары ячэек зусім не ведаюць беларускую мову!.. — абураецца ў 1927 годзе “Заря Запада”. — Гэта адзін з хваробных бакоў, які трэба знішчыць сярод камсамольскага актыву. Было адзначана, што ў ячэйках пратаколы пішуцца на беларускай мове, тады, калі ўся праца вядзецца на расійскай мове. Такіх здарэньняў у сучасны момант быць не павінна. Трэба павесьці рашучую барацьбу, шляхам растлумачэньня сутнасьці беларусізацыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG