Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы старшыня “Белнафтахіму”<b/>


Радыё Свабода Супрацоўнікі КДБ затрымалі ў Менску старшыню дзяржаўнага прадпрыемства “Белнафтахім” Аляксандра Бароўскага.

Пра гэта сёньня на прэсавай канфэрэнцыі паведаміў Генэральны пракурор Беларусі Пётар Міклашэвіч.

Яго падазраюць у крадзяжы і злоўжываньні службовым становішчам.

А.Бароўскі знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. У яго канфіскаваны буйныя сумы грошай і іншыя матэрыяльныя каштоўнасьці.

• Залатая эра беларускага нафтахіму скончылася?, 19.04.2007



27 сьнежня 2005 года кіраўнік Беларусі даў згоду на прызначэньне Аляксандра Бароўскага на пасаду старшыні канцэрну “Белнафтахім”.

Тады А.Лукашэнка заявіў аб патрэбе ў новых падыходах і дзейнасьці гэтага канцэрну, які мае вялікае значэньне для прыцягненьня ў краіну валютных сродкаў.

“Сьвежы погляд вопытнага чалавека – тое, што нам патрэбна ў такой важнай сфэры, як нафтаперапрацоўка і нафтахімія. Вам трэба прынесьці дзяржаве цягам трох месяцаў да мільярда даляраў дадаткова да таго, што мы маем. Прадумайце праграму і дакладзіце,” - сказаў А.Лукашэнка А.Бароўскаму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG