За кратамі турмы на вуліцы Акрэсьціна застаецца актывіст “Маладога фронту” Барыс Гарэцкі. Барыса затрымалі 21 сакавіка на вуліцы Валгаградзкай, калі ён выйшаў з пад’езду свайго дома. Міліцыянты дзейнічалі па стандартнай схеме: зрабілі дагляд рэчаў, забралі ўлёткі, а хлопца адвезьлі ў міліцыю.
А.Корбан: Гарэцкаму далі 12 сутак, каб ня ўдзельнічаў 2-га красавіка
Паплечнікі Барыса, якіх таксама затрымалі напярэдадні Дня Волі, лічаць, што Барыса арыштавалі на 12 сутак, каб не дапусьціць ягонага ўдзелу ў арганізацыі флэш-мобу ці іншай акцыі 2-красавіка – у афіцыйны Дзень беларуска-расейскага яднаньня.
Гаворыць Алег Корбан:
“Малады фронт” сёньня – самая асноўная лідуючая арганізацыя. Улады спрабавалі вычапіць найбольш актыўных сяброў, каб не дапусьціць іх на плошчу 25 сакавіка. Барыс Гарэцкі сёньня выконвае абавязкі лідэра. Яму таму й далі 12 сутак, каб ня ўдзельнічаў 2-га красавіка. Дакладней, не арганізаваў якія-небудзь флэш-мобы. Ягоная галадоўка, я думаю – добры адказ”.
Як і Алегу Корбану, Барысу Гарэцкаму прад’явілі абвінавачаньне ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. На допыт Барыса вазілі з турмы на Акрэсьціна. Барыс Гарэцкі трымае галадоўку пратэсту супраць прэвэнтыўнага арышту ад 22 красавіка. Ён абвясьціў яе ў судовай залі адразу пасьля абвяшчэньня прысуду.
Галадоўку пратэсту трымае і Ўладзімер Кацора, намесьнік старшыні гомельскай абласной арганізацыі АГП. Спадара Кацору затрымалі пасьля акцыі 25 сакавіка і арыштавалі на пяць дзён, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве.
Атрошчанкаў засьведчыў пабоі ад міліцыянтаў
Аляксандар Атрошчанкаў адбыў пяць сутак арышту і выйшаў на волю ўчора. Сёньня ён засьведчыў пабоі, якія яму нанесьлі міліцыянты ў цывільным пад час затрыманьня, а таксама падаў скаргу на дзеяньні міліцыянтаў, якія адмаўляліся прыняць заяву, каб зафіксаваць пабоі.
Сёньня зь Віцебскай турмы на волю выйшаў Барыс Хамайда. У панядзелак 2 красавіка будуць вызвалены Барыс Гарэцкі і Ўладзімер Кацора.