Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падпал касьцёлу ў Мазыры: падазраюцца сатаністы


Радыё Свабода Мінулай начы ў Мазыры зроблены чарговы падпал храму. Гэтым разам зламысьнікі спрабавалі зьнішчыць каталіцкі касьцёл Сьвятога Міхала.

У касьцёле пабітыя вокны, праз якія ў будынак укінулі палаючыя анучы, прамочаныя гаручай вадкасьцю. Дзякуючы таму, што анучы патрапілі на бэтонную падлогу, агонь далей не пайшоў.

Паводле старасты касьцёлу Ігната Хамічонка, згарэла адзеньне для службы, разьбіты шыбы і абраз. Але галоўны ўрон у тым, што сьцены памяшканьня моцна закураныя.

Сёньня днём ў Мазыры былі затрыманы тры падазроныя ў падпале касьцёла. Паводле гомельскай міліцыі затрыманыя – навучэнцы і непрацуючыя жыхары Мазыра 16-20 гадоў.

У мінулым годзе невядомыя ў Мазыры двойчы падпальвалі праваслаўную царкву Сьвятога Георгія Пераможца, у выніку чаго храм быў цалкам зьнішчаны агнём.

Праваахоўныя органы лічаць, што падпалы царквы Сьвятога Георгія і касьцёла Сьвятога Міхала ўзаемазьвязаныя і ўчыненыя адной групай людзей, якія называюць сябе сатаністамі.

На думку старасты касьцёлу Ігната Хамічонка, падпальшчыкамі былі менавіта сатаністы. Яны размалявалі сьцены касьцёла знакамі "666", зоркамі і надпісамі, што праслаўляюць сатану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG