Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі саюз жанчын прапануе заснаваць Дзень бацькі


Іна Студзінская, Менск Беларускі саюз жанчын прапанаваў увесьці ў краіне Дзень бацькі, каб умацаваць прэстыж бацькоўства. Пра гэта паведаміла напярэдадні жаночага дня сустаршыня саюзу жанчын Антаніна Морава. Ці патрэбны ў Беларусі дзень ушанаваньня мужчыны?

У многіх краінах сьвету ёсьць Дзень бацькі. Да прыкладу, у Фінляндыі і Эстоніі ён адзначаецца ў другую нядзелю лістапада. У Кітаі і Японіі – у трэцюю нядзелю чэрвеня.

“Я лічу, гэта дыскрымінацыя мужчынаў, што няма Дня бацькі, – перакананая псыхоляг Жанна Міцкевіч. – Па-першае, сёньня ў нас ёсьць мужчыны, якія выхоўваюць дзяцей адны. На жаль, сёньня мы сустракаемся і з воблікам маці, якая не выконвае сваіх мацярынскіх абавязкаў, і такіх нямала. І нездарма была створаная асацыяцыя бацькаў, дзе стараюцца дапамагчы мужчыну, які сам выхоўвае дзіця”.

У Беларусі больш за 18 тысяч сем''яў, дзе дзяцей гадуюць мужчыны самастойна. Прычым нямала шматдзетных сем''яў бяз маці. Прычыны розныя...
Жанна Міцкевіч: “Я лічу, гэта дыскрымінацыя мужчынаў, што няма Дня бацькі”.
Уладзімер Дзюба сам выхоўвае сына-падлетка. “Дзень бацькі, – лічыць ён, – можна было б зацьвердзіць. З адзінай мэтай – дапамагчы мужчынам. Я думаю, патрэбны псыхалягічныя парады і чыста такія парады бытавыя – хатнія. Таму што шмат сем''яў, дзе выхоўваюцца дзеці, а маці няма. У нас з сынам, на вялікі жаль, здарылася бяда, мы з сынам удвух засталіся. Скажу шчыра: калі я чагосьці ня ведаю што да побытавых спраў, я раюся з жанчынамі, у якіх ёсьць досьвед, яны мне дапамагаюць”.

Дарэчы, у Беларусі створана Асацыяцыя абароны правоў бацькаў і дзяцей. У асноўным яна аб''ядноўвае разьведзеных мужчынаў, якія выхоўваюць дзяцей самастойна.

Псыхоляг Жанна Міцкевіч прытрымліваецца нетрадыцыйнага меркаваньня, што ў распадзе сем''яў часьцей за ўсё вінаватыя жанчыны, што многія пасьля разводу паводзяць сябе агрэсіўна ў адносінах да бацькі свайго дзіцяці, часьцяком не дазваляюць яму сустракацца зь дзіцем. А калі пачынаюцца праблемы, абвінавачваюць мужчыну, што не займаўся выхаваньнем дзіцяці.
Уладзімер Дзюба: “Я выступаў бы за заснаваньне нейкага агульнага Бацькоўскага дня, калі дзеці аддаюць пашану сваім бацькам”.
“Сёньня ў нас якраз нетрадыцыйныя паводзіны жанчыны ў адносінах да мужчыны, – гаворыць Жанна Міцкевіч. – Ён ня мае аўтарытэту, і вельмі аўтарытарныя жанчыны кіруюць мужчынам. У выніку – разводы. Таму і трэба гаварыць аб абароне мужчынаў, рабіць усё магчымае, каб узьняць аўтарытэт мужчыны”.

Што да ініцыятывы Беларускага саюзу жанчын аб устанаўленьні сьвята бацькі, то Ўладзімер Дзюба прапанаваў: “Я выступаў бы за заснаваньне нейкага агульнага Бацькоўскага дня, калі дзеці аддаюць пашану сваім бацькам. Я б, відаць, не дзяліў: дзень жанчыны, дзень мужчыны... Гэта, даруйце, падобна да сельскай лазьні, дзе дзень мыюцца жанчыны, другі – мужчыны. У нас жа адны мэты – выхаваць дзяцей здаровымі, шчасьлівымі ў гэтым жыцьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG