У паведамленьні Экзархату сярод іншага гаворыцца, што “Беларуская Праваслаўная Царква ня мае ў сваім распараджэньні ніякіх дакумэнтаў, якія б сьведчылі пра тое, што намеры і праекты, што зьвязваюць пабудову Кобрынскага храма Нараджэньня Хрыстовага зь імем А.В.Суворава, атрымвалі блаславеньне Сьвяшчэннаначальля”.
Аўтары адкрытага ліста спасылаліся на паведамленьні ў СМІ аб тым, што гэткае блаславеньне даў фонду “За захаваньне духовай спадчыны” сам Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Аляксій ІІ.
Паводле Экзархату, у Кобрыне ад 2004 году будуецца храм Нараджэньня Хрыстовага ў памяць 60-годзьдзя вызваленьня Беларусі ад фашыстоўскіх захопнікаў, а ідэя надаць будучаму храму статус Сувораўскага храма-помніка “ўзьнікла пазьней у нетрах некаторых расейскіх грамадзкіх фондаў і рухаў, а пасьля была абнародаваная на старонках адной з расейскіх газэтаў, што і стала нагодай для яе цытаваньня і інтэрпрэтацыі ў іншых сродках масавай інфармацыі”.
Прэсавая служба паведамляе, што “меркаваньні паасобных членаў кліру і паствы горада Кобрына не прэтэндуюць і ня могуць прэтэндаваць на статус, які выказвае афіцыйную пазыцыю усёй Беларускай Праваслаўнай Царквы”
Радыё Свабода зьвярталася да Беларускага Экзархату з просьбай абвясьціць афіцыйную пазыцыю царкоўных уладаў у справе пабудовы храма ў Кобрыне ад самага пачатку абмеркаваньня гэтай тэмы ў СМІ, але афіцыйны адказ быў дадзены толькі сёньня.