Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Асабістых відэамагнітафонаў у рэспубліцы ўжо некалькі тысяч”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 6 сакавіка ў розныя гады мінулага.

Вітаю вас! Наша чарговая сустрэча 6 сакавіка. Вось як выглядаў гэты дзень у газэтных публікацыях розных гадоў мінулага.

“Беларуская Крыніца” на гэтым тыдні 1927 году за ініцыяламі W.D. друкуе верш “Пад родным штандарам”:

Мы выжай павінны падняць свой штандар, Над стрэхі, дубровы і пушчы; Ня схіліць яго бура й грому ўдар, Ня спляміць рукою жывушчы. Над роднай зямліцай устаўшай ад сну Хай вечна калышыцца горда, Хай ўсім абвяшчаець свабоды вясну — Трымайма ж яго моцна й цьвёрда! Ня вернецца Нёман ніколі ў гару: — Папробуй спыніць яго воды! Хто ўгледзіў у ночы на небе зару — Той дня прычакае — свабоды”.

“Знамя юности” ў 1987 годзе цытуе сакратара ЦК ЛКСМБ Васіля Гурына, які ў дакладзе на зьезьдзе беларускага камсамолу сказаў: “Мы часта цягнемся ў хвасьце падзеяў, што адбываюцца ў сфэры інтарэсаў моладзі. Насьпела неабходнасьць стварыць у рэспубліцы сыстэму плянаваньня вытворчасьці й рэалізацыі тавараў для юнакоў і дзяўчат з удзелам камсамольцаў. Возьмем цяперашні рост відэабуму. Асабістых відэамагнітафонаў у рэспубліцы ўжо некалькі тысяч. І толькі дзевяць стаяць у месцах масавага адпачынку моладзі. Каму гэта выгадна? (Мы атрымалі канал некантраляванага распаўсюду відэаматэрыялаў, у тым ліку і сумнеўнага, стратнага зьместу)”.

У 1997 годзе “Рэспубліка” друкуе Ўказ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 181: “У сувязі з утварэньнем 2 красавіка 1996 г. Судружнасьці Беларусі й Расеі й кіруючыся пунктам 18 артыкулу 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пастанаўляю: 1. Прызначыць дзяржаўнае сьвята — Дзень Яднаньня народаў Беларусі й Расеі й штогод адзначаць яго 2 красавіка. 2. Гэты Ўказ набывае моц з дня яго надрукаваньня. Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG