Праваабаронца Валянцін Стэфановіч тлумачыць: дзейнасьць Камітэту дзяржаўнай бясьпекі грунтуецца на канкрэтных заканадаўчых актах, якія забараняюць прымусовае “супрацоўніцтва”.
Студэнтка Белдзяржунівэрсытэту Валерыя Саўчанкава – удзельніца сакавіцкіх падзеяў 2006 году на Кастрычніцкай плошчы, была асуджаная пасьля разгону намётавага мястэчка. Дарэчы, адмовілася ад навучаньня ў Польшчы, мяркуючы, што больш карысьці прынясе дома. Кажа, што спэцслужбы маюць цалкам зразумелы інтарэс займець інфарматараў у асяродку дэмакратычнай моладзі. І зьяўленьне “людзей у цывільным” у кабінэтах рэктараў ці дэканаў – справа ўжо амаль звыклая.
Саўчанкава: “У мяне ёсьць адна знаёмая, яна зараз таксама па праграме Каліноўскага вучыцца ў Польшчы. Дык вось яна распавядала, што падчас выкліку на дыван да дэкана гутарку слухаў “гэбэшнік”. Але ніякіх асаблівых наступстваў для яе, ніякіх “прапановаў” не было”.
Стэфановіч: “Любая дзейнасьць рэгулюецца заканадаўствам, у тым ліку і Камітэту дзяржбясьпекі, строга ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй. Ёсьць закон “Аб камітэце дзяржаўнай бясьпекі”. І там адзін з пунктаў супрацоўніцтва КДБ з грамадзянамі гаворыць: супрацоўніцтва адбываецца на добраахвотнай аснове. Можа быць за плату і бясплатна, але абавязкова добраахвотна. То бок, калі чалавек ня хоча супрацоўнічаць, ён мае права гэта не рабіць. Іншая справа, што яны вельмі часта выкарыстоўваюць розныя мэтады ўціску, каб схіліць чалавека да такога супрацоўніцтва. Прыкладам, абяцаючы нейкія выгоды падчас вучобы, ведаючы, што ў чалавека могуць быць нейкія праблемы на сэсіі ці яшчэ штосьці. А бывае, што адкрыта пагражаюць. Нядаўна быў выпадак, калі мы адной са студэнтак, Яне Карповіч пісалі заяву на імя Генэральнага пракурора, паколькі супрацоўнікі КДБ ёй адкрыта пагражалі за тое, што яна не хацела зь імі супрацоўнічаць. І гэта, безумоўна, зьяўляецца парушэньнем заканадаўства”.
Ці можна супрацьстаяць настойліваму ціску спэцслужбаў? Як даць зразумець, што супрацоўніцтва такога кшталту супярэчыць, перадусім, маральным прынцыпам таго, каго вэрбуюць? І што ўрэшце пераважвае на карысьць рашэньня стаць інфарматарам? Вось меркаваньне псыхоляга Вячаслава Цырліна.
Цырлін: “Што такое КДБ? Гэта спэцслужба, якая адказвае за бясьпеку пэўнай дзяржавы. І зразумела, што бясьпека – гэта справа сур’ёзная. Калі чалавек, скажам так, мае пэўныя перакананьні, устаноўкі, лічыць, што бясьпека для яго можа быць парушаная ў зьвязку зь пэўнымі ўзьдзеяньнямі звонку, ён можа пачаць супрацоўнічаць паводле ўласнай волі, яго ня трэба нават вэрбаваць. То бок, у яго ёсьць уласная ўнутраная ідэалёгія, якая знаходзіцца ў ключы і рэчышчы якіхсьці ягоных ўласных перакананьняў. І гэта таксама нармалёвая сытуацыя. А камусьці наадварот: колькі не вярбуй, у яго будзе ўласнае ўяўленьне пра свабоду, пра каштоўнасьці і г.д. То бок, наўрад ці на яго можна ўзьдзейнічаць такімі мэтадамі”.
Былы супрацоўнік Камітэту дзяржбясьпекі Валер Костка ў раскрыцьці чарговага інфарматара нічога дзіўнага ня бачыць. Паводле спадара Косткі, для любой спэцслужбы адна з мэтаў – вярбоўка людзей сярод апанэнтаў улады, альбо, калі справа тычыцца міжнародных адносінаў, у атачэньні, блізкім да кіраўніцтва краіны.
Костка: “Усё магчыма, канешне. Хто ж можа сказаць, што такое немагчыма? Нават спэцслужбы вам ня скажуць – не, гэта нерэальна. Магчыма, факт. І зьдзіўляцца тут ня трэба, бо спэцслужбы на тое яны і спэцслужбы, каб рабіць закіды, растаўляць капканы. І калі задачу паставілі спэцслужбам кагосьці завэрбаваць, яны гэта зробяць. Таму з майго гледзішча, тут новага нічога няма, але, каб пра нешта казаць, трэба крыху больш ведаць усе нюансы”.