Так пракамэнтаваў цяперашнія настроі ў беларускім грамадзтве адносна захаваньня ў краіне сьмяротнай кары колішні начальнік СІЗА № 1 у Менску Алег Алкаеў.
Пасьля тэракту 11 красавіка патрабаваньні гэтай вышэйшай меры пакараньня ўсё часьцей гучаць зь беларускіх тэлеэкранаў. Некаторыя ўдзельнікі апытаньняў нават патрабуюць пакараць тэрарыстаў сьмерцю публічна.
Як лічыць Алег Алкаеў, які паводле сваёй былой дзейнасьці сам меў дачыненьне да выкананьня сьмяротнага пакараньня, прымаць такое рашэньне пад эмацыйным уплывам — рэч вельмі небясьпечная.
Што да менскіх тэрарыстаў, то іх, паводле цяперашніх законаў, можа чакаць толькі сьмяротная кара", — падкрэсьліў Алег Алкаеў у інтэрвію "Свабодзе".
Алкаеў: "За тыя злачынствы, якія яны зьдзейсьнілі, улічваючы спосабы, якія яны абралі, і колькасьць ахвяраў, безумоўна, паводле цяперашніх законаў можа быць толькі сьмяротнае пакараньне. Альтэрнатывы я ня бачу. Людзей расстрэльваюць за адно злачынства, за два. А тут такі крывавы тэракт. Прычым ахвяраў магло б быць яшчэ больш. Тут толькі сьмяротнае пакараньне. Паводле цяперашніх законаў. Зразумела, прэзыдэнт яшчэ можа і памілаваць, можа не памілаваць — гэта яго права. Хаця ў Эўропе — гэта выключна прэрагатыва заканадаўцаў".
Карэспандэнтка: "Як выглядае выкананьне сьмяротнага пакараньня ў Беларусі? З таго часу, як вы працавалі на "Валадарцы" — напэўна, мала што зьмянілася?".
Алкаеў: "Ды што можна зьмяніць? Той жа пісталет, тая ж куля, тая ж галава. Што тут можна зьмяніць? Спосаб сьмяротнага пакараньня ў выглядзе расстрэлу прапісаны ў Крымінальным кодэксе. Напішуць "павешаньне" — будуць вешаць. Напішуць "іньекцыя" — будуць выкарыстоўваць іньекцыю. Як заканадаўцы напішуць, так і будуць рабіць".
Карэспандэнтка: "Камэра сьмяротнікаў знаходзіцца на "Валадарцы", а дзе само месца выкананьня прысуду?"
Алкаеў: "Так, камэра сьмяротнікаў, дзе знаходзяцца арыштаваныя, — на Валадарцы. А пункт выкананьня выраку — гэта сакрэтнае месца, пра якое я, вядома, гаварыць ня буду. Яно, дарэчы, за гэты час магло і зьмяніцца".
Карэспандэнтка: "Як выглядае камэра ўтрыманьня сьмяротніка?".
Алкаеў: "Звычайная камэра, толькі з дадатковымі замкамі — там яшчэ два дадатковыя замкі, таксама дадатковае абсталяваньне на вокнах, якое не дае ўсталёўваць кантакт зь іншымі камэрамі. І камэры гэтыя паводле інструкцыі ня могуць адчыняцца адвольна. То бок на рашэньне аднаго супрацоўніка. А толькі ў прысутнасьці пэўнай групы пад кіраўніцтвам дзяжурнага. І яшчэ сьмяротнікам не дазваляецца прагулка".
Карэспандэнтка: "Калі прызначаны час расстрэлу, вязень ведае, што яго вязуць у пункт выкананьня выраку? Яму кажуць пра гэта? Вам даводзілася прысутнічаць пры гэтым? Як гэта ўсё выглядае?".
Алкаеў: "Зразумела, даводзілася. Так, чалавек ведае, куды яго вязуць, але ён ня ведае, чым скончыцца гэтая паездка. Магчыма, у яго ёсьць надзея на тое, што яму абвесьцяць прэзыдэнцкае рашэньне пра памілаваньне… Ён ня ведае гэтага да апошняй сэкунды".
Карэспандэнтка: "Ці сапраўды для цяжкага злачынцы, я кажу пра той выпадак, калі даказаная ягоная віна, сьмерць — самы страшны прысуд? Ці ўсё ж страшнейшы іншы суд, калі чалавек знаходзіцца ў месцах пажыцьцёвага зьняволеньня сам-насам з сабой і пакутуе ад уласных думак?".
Алкаеў: "Адчуваньні чалавека, які атрымлівае пажыцьцёвае пакараньне або якому прысудзілі сьмерць, мне цяжка перадаць. Бо я бачыў толькі вонкавыя праявы. Што на душы ў гэтых людзей — нікому невядома. Мне даводзілася бачыць чалавека, якому сьмяротнае пакараньне замянілі на пажыцьцёвае, дык ён ад радасьці скакаў да столі. І ў той жа час я ведаў іншага вязьня, якому далі два гады пазбаўленьня волі, дык ён плакаў і гатовы быў у пятлю залезьці. Наколькі розная псыхалёгія: для аднаго два гады турмы — і адчуваньне, што жыцьцё скончылася, а для іншага пажыцьцёвае — і ён рады. Хаця пажыцьцёвае пакараньне неверагодна цяжкае для вязьня.
У нас, як і ў іншых былых савецкіх краінах, ёсьць такія месцы.
Выкарыстаньне гэтай меры, у прыватнасьці, дапамагае выключыць судовую памылку. У той жа Расеі, дзе забойствы і тэракты нашмат больш жудасныя, чым у Беларусі, яны не вяртаюцца да выкананьня сьмяротных прысудаў. І тут, у падобных выпадках, усё ж трэба паглядзець на расейскае правасудзьдзе. Хай нават вельмі недасканалае, але, тым ня менш, яны не расстрэльваюць".
Карэспандэнтка: "Да 11 красавіка ў Беларусі як на ўзроўні грамадзтва, так і на ўзроўні дзяржавы пытаньне адмены сьмяротнага пакараньня дыскутавалася, а прэзыдэнт казаў, што гэта павінен вырашыць народ. Цяпер адчуваецца зусім іншы настрой, і, як гучыць з экранаў тэлевізараў, ніхто ня хоча чуць пра лібэральную Эўропу, гучаць нават патрабаваньні "публічна чвартаваць нелюдзяў на плошчы". Дарэчы, такі настрой вельмі адрозьніваецца ад таго, што я асабіста ўбачыла ў дзень трагедыі, непадалёк ад таго месца, калі людзі моўчкі прапускалі празь сябе чужы боль і ніхто не гаварыў пра помсту. Як на падобныя акты рэагуюць там, дзе вы цяпер жывяце?".
Алкаеў: "Акты тэрарызму маюць месца і тут, у Нямеччыне, дзе я цяпер пражываю, аднак размовы пра тое, каб уводзіць сьмяротнае пакараньне, няма. Дарэчы, усе выпадкі адмены заканадаўцамі іншых краін сьмяротнага пакараньня — яны зьдзяйсьняліся насуперак пажаданьням народных масаў. Народ жыве эмоцыямі. А закон — гэта на доўгі пэрыяд. Ён павінен дзейнічаць працяглы час. Калі яго прымаць у эмацыйным стане, цяперашнім, напрыклад, то гэта вельмі небясьпечная рэч.
Так, я згодны, існуюць пэўныя пазыцыі, аднак давайце гаварыць пра гэта пасьля суду. Сёньня яшчэ шмат чаго няясна. І найперш — як гэта людзі, прадстаўнікі спэцслужбаў, такія вялікія спэцы па вэрбоўцы Міхалевіча, раптам на працягу сямі гадоў апынуліся такімі бездапаможнымі перад звычайнымі хлопцамі — токарамі ды сьлесарамі. Гэта віна тых, хто, адказваючы за бясьпеку дзяржавы, цягам сямі гадоў дарэмна атрымліваў вялікія заробкі. Гэта найперш папрок у бок КДБ.
Таксама ў мяне пытаньне. Напрыклад, да Куляшова: Навумаў штомесяц выступаў і гаварыў пра ход расьсьледаваньня. Вось-вось мы хутка знойдзем усіх, засталося толькі зьняць адбіткі пальцаў у пары мільёнаў людзей. Але Куляшоў пры Навумаву ня быў нейкім участковым, ён быў першым намесьнікам міністра, менавіта па апэратыўнай працы. Ён мусіў гэтым агентурна-апэратыўным шляхам, за які адказваў, шукаць злачынцаў. Чаму гэта не спрацавала? Чалавек пераехаў, напрыклад, зь сельскай мясцовасьці ў Менск, зьняў кватэру, прапісаўся ці, хутчэй за ўсё, не прапісаўся. Гэта кампэтэнцыя ўчастковага — што за людзі, адкуль яны, за якія сродкі яны жывуць у Менску. Усё гэта пытаньні прафіляктыкі. Што такое — стварыць з ацэтону выбухоўку? Гэта сьмярдзіць ня толькі на пад’езд, але і на ўвесь дом. Калі наркаманы вараць сваё варыва, там зьвяртаюць увагу. Пытаньняў да органаў шмат. Людзі адказныя ў такіх выпадках падаюць у адстаўку".
Пасьля тэракту 11 красавіка патрабаваньні гэтай вышэйшай меры пакараньня ўсё часьцей гучаць зь беларускіх тэлеэкранаў. Некаторыя ўдзельнікі апытаньняў нават патрабуюць пакараць тэрарыстаў сьмерцю публічна.
Як лічыць Алег Алкаеў, які паводле сваёй былой дзейнасьці сам меў дачыненьне да выкананьня сьмяротнага пакараньня, прымаць такое рашэньне пад эмацыйным уплывам — рэч вельмі небясьпечная.
Што да менскіх тэрарыстаў, то іх, паводле цяперашніх законаў, можа чакаць толькі сьмяротная кара", — падкрэсьліў Алег Алкаеў у інтэрвію "Свабодзе".
Алкаеў: "За тыя злачынствы, якія яны зьдзейсьнілі, улічваючы спосабы, якія яны абралі, і колькасьць ахвяраў, безумоўна, паводле цяперашніх законаў можа быць толькі сьмяротнае пакараньне. Альтэрнатывы я ня бачу. Людзей расстрэльваюць за адно злачынства, за два. А тут такі крывавы тэракт. Прычым ахвяраў магло б быць яшчэ больш. Тут толькі сьмяротнае пакараньне. Паводле цяперашніх законаў. Зразумела, прэзыдэнт яшчэ можа і памілаваць, можа не памілаваць — гэта яго права. Хаця ў Эўропе — гэта выключна прэрагатыва заканадаўцаў".
Карэспандэнтка: "Як выглядае выкананьне сьмяротнага пакараньня ў Беларусі? З таго часу, як вы працавалі на "Валадарцы" — напэўна, мала што зьмянілася?".
Алкаеў: "Ды што можна зьмяніць? Той жа пісталет, тая ж куля, тая ж галава. Што тут можна зьмяніць? Спосаб сьмяротнага пакараньня ў выглядзе расстрэлу прапісаны ў Крымінальным кодэксе. Напішуць "павешаньне" — будуць вешаць. Напішуць "іньекцыя" — будуць выкарыстоўваць іньекцыю. Як заканадаўцы напішуць, так і будуць рабіць".
Карэспандэнтка: "Камэра сьмяротнікаў знаходзіцца на "Валадарцы", а дзе само месца выкананьня прысуду?"
Алкаеў: "Так, камэра сьмяротнікаў, дзе знаходзяцца арыштаваныя, — на Валадарцы. А пункт выкананьня выраку — гэта сакрэтнае месца, пра якое я, вядома, гаварыць ня буду. Яно, дарэчы, за гэты час магло і зьмяніцца".
Карэспандэнтка: "Як выглядае камэра ўтрыманьня сьмяротніка?".
Алкаеў: "Звычайная камэра, толькі з дадатковымі замкамі — там яшчэ два дадатковыя замкі, таксама дадатковае абсталяваньне на вокнах, якое не дае ўсталёўваць кантакт зь іншымі камэрамі. І камэры гэтыя паводле інструкцыі ня могуць адчыняцца адвольна. То бок на рашэньне аднаго супрацоўніка. А толькі ў прысутнасьці пэўнай групы пад кіраўніцтвам дзяжурнага. І яшчэ сьмяротнікам не дазваляецца прагулка".
Карэспандэнтка: "Калі прызначаны час расстрэлу, вязень ведае, што яго вязуць у пункт выкананьня выраку? Яму кажуць пра гэта? Вам даводзілася прысутнічаць пры гэтым? Як гэта ўсё выглядае?".
Алкаеў: "Зразумела, даводзілася. Так, чалавек ведае, куды яго вязуць, але ён ня ведае, чым скончыцца гэтая паездка. Магчыма, у яго ёсьць надзея на тое, што яму абвесьцяць прэзыдэнцкае рашэньне пра памілаваньне… Ён ня ведае гэтага да апошняй сэкунды".
Карэспандэнтка: "Ці сапраўды для цяжкага злачынцы, я кажу пра той выпадак, калі даказаная ягоная віна, сьмерць — самы страшны прысуд? Ці ўсё ж страшнейшы іншы суд, калі чалавек знаходзіцца ў месцах пажыцьцёвага зьняволеньня сам-насам з сабой і пакутуе ад уласных думак?".
Алкаеў: "Адчуваньні чалавека, які атрымлівае пажыцьцёвае пакараньне або якому прысудзілі сьмерць, мне цяжка перадаць. Бо я бачыў толькі вонкавыя праявы. Што на душы ў гэтых людзей — нікому невядома. Мне даводзілася бачыць чалавека, якому сьмяротнае пакараньне замянілі на пажыцьцёвае, дык ён ад радасьці скакаў да столі. І ў той жа час я ведаў іншага вязьня, якому далі два гады пазбаўленьня волі, дык ён плакаў і гатовы быў у пятлю залезьці. Наколькі розная псыхалёгія: для аднаго два гады турмы — і адчуваньне, што жыцьцё скончылася, а для іншага пажыцьцёвае — і ён рады. Хаця пажыцьцёвае пакараньне неверагодна цяжкае для вязьня.
У нас, як і ў іншых былых савецкіх краінах, ёсьць такія месцы.
Нават у Расеі, дзе забойствы і тэракты нашмат больш жудасныя чым у Беларусі, ужываецца, каб выключыць судовую памылку, пажыцьцёвае пакараньне ...
Карэспандэнтка: "Да 11 красавіка ў Беларусі як на ўзроўні грамадзтва, так і на ўзроўні дзяржавы пытаньне адмены сьмяротнага пакараньня дыскутавалася, а прэзыдэнт казаў, што гэта павінен вырашыць народ. Цяпер адчуваецца зусім іншы настрой, і, як гучыць з экранаў тэлевізараў, ніхто ня хоча чуць пра лібэральную Эўропу, гучаць нават патрабаваньні "публічна чвартаваць нелюдзяў на плошчы". Дарэчы, такі настрой вельмі адрозьніваецца ад таго, што я асабіста ўбачыла ў дзень трагедыі, непадалёк ад таго месца, калі людзі моўчкі прапускалі празь сябе чужы боль і ніхто не гаварыў пра помсту. Як на падобныя акты рэагуюць там, дзе вы цяпер жывяце?".
Алкаеў: "Акты тэрарызму маюць месца і тут, у Нямеччыне, дзе я цяпер пражываю, аднак размовы пра тое, каб уводзіць сьмяротнае пакараньне, няма. Дарэчы, усе выпадкі адмены заканадаўцамі іншых краін сьмяротнага пакараньня — яны зьдзяйсьняліся насуперак пажаданьням народных масаў. Народ жыве эмоцыямі. А закон — гэта на доўгі пэрыяд. Ён павінен дзейнічаць працяглы час. Калі яго прымаць у эмацыйным стане, цяперашнім, напрыклад, то гэта вельмі небясьпечная рэч.
Так, я згодны, існуюць пэўныя пазыцыі, аднак давайце гаварыць пра гэта пасьля суду. Сёньня яшчэ шмат чаго няясна. І найперш — як гэта людзі, прадстаўнікі спэцслужбаў, такія вялікія спэцы па вэрбоўцы Міхалевіча, раптам на працягу сямі гадоў апынуліся такімі бездапаможнымі перад звычайнымі хлопцамі — токарамі ды сьлесарамі. Гэта віна тых, хто, адказваючы за бясьпеку дзяржавы, цягам сямі гадоў дарэмна атрымліваў вялікія заробкі. Гэта найперш папрок у бок КДБ.
Сёньня шмат чаго няясна. І найперш — як гэта прадстаўнікі спэцслужбаў, такія вялікія спэцы па вэрбоўцы Міхалевіча, раптам на працягу 7 гадоў апынуліся такімі бездапаможнымі...