Сёньня Камітэт у замежных справах Кангрэсу ЗША будзе разглядаць «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі». У сераду гэты дакумэнт быў ухвалены адным з падкамітэтаў.
«Фальсыфікацыя на выбарах 19 сьнежня 2010 году і ціск на дэмакратычных актывістаў і незалежных журналістаў дыктатуры Лукашэнкі падкрэсьліваюць неабходнасьць прыняцьця такога дакумэнту», – заявіў аўтар законапраекту, кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт.
Гэтымі днямі Кангрэс ЗША разглядае падаўжэньне дзеяньня "Акту аб дэмакратыі ў Беларусі" – закону, прынятага у 2004 годзе. "Акт аб дэмакратыі ў Беларусі" закліканы спрыяць дэмакратычнаму разьвіцьцю, правам чалавека і вяршэнству закону ў Беларусі, а таксама падтрымліваць зацьвярджэньне і ўмацаваньне незалежнасьці краіны. Закон прадугледжвае выдаткаваньне неабходнай дапамогі для недзяржаўных арганізацыяў і незалежных мэдыяў, а таксама пашырэньне міжнародных абменаў.
У сваім выступе кангрэсмэн Сьміт падкрэсьліў, што законапраект прадугледжвае падтрымку радыё-, тэле- і інтэрнэт-вяшчаньня ў Беларусі, у прыватнасьці "Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода», «Голасу Амэрыкі», «Эўрапейскага радыё для Беларусі» і спадарожнікавага тэлеканалу "Белсат ".
Паводле Сьміта, самае галоўнае, што законапраект падтрымлівае мэтавыя санкцыі. Ён забараняе наведваць ЗША вышэйшым службовым асобам Беларусі, іх найбліжэйшым сваякам, а таксама іншым асобам, якія ўдзельнічаюць у парушэньнях правоў чалавека і барацьбе з дэмакратыяй, у тым ліку і тым, хто ўдзельнічаў у разгоне акцыі 19 сьнежня.
Акрамя таго, законапраект забараняе фінансаваньне з боку ЗША праектаў беларускай дзяржавы, за выключэньнем паставак гуманітарных і сельскагаспадарчых тавараў і тавараў мэдычнага прызначэньня. Законапраект таксама прадугледжвае блякаваньне актываў, якія належаць прадстаўнікам найвышэйшага кіраўніцтва Беларусі або іх сямейнікам, а таксама асобам, якія ўдзельнічаюць у барацьбе з дэмакратыяй, ды іхным сямейнікам.
Законапраект патрабуе ад Дзярждэпартамэнту падаць у Кангрэс зьвесткі аб продажы і пастаўках зброі беларускім рэжымам, зьвесткі аб асабістым багацьці Лукашэнкі, а таксама аб супрацоўніцтве беларускага ўраду зь любым замежным урадам ці арганізацыяй, зьвязанымі з цэнзурай або абмежаваньнем інтэрнэту.
Папраўкі, што прапануюцца ў дзейны закон, мяняюць яго назву – прапануецца назва «Аб дэмакратыі ў Беларусі і правох чалавека», прапануюцца таксама 6 новых пунктаў, у якіх больш падрабязна апісваюцца парушэньні правоў чалавека ў Беларусі пасьля 19 сьнежня 2010 году.
Таксама ў дакумэнце зьмяшчаецца заклік да Міжнароднай фэдэрацыі хакею не праводзіць у 2014 годзе чэмпіянату сьвету ў Менску, калі ня будуць вызваленыя палітвязьні.
Таксама папраўка устанаўляе парадак справаздачы аб беларускім гандлі зброяй.