Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Фядута: Мне сказалі: «Вы ж усё разумееце, бо былі пры ўладзе»


Аляксандар Фядута, фота — <a href="https://www.facebook.com/photo.php?fbid=179666475414556&set=a.179665102081360.35358.124828694231668">«Гавары праўду»</a>»
Аляксандар Фядута, фота — <a href="https://www.facebook.com/photo.php?fbid=179666475414556&set=a.179665102081360.35358.124828694231668">«Гавары праўду»</a>»
Палітоляг Аляксандр Фядута кажа, што стаўленьне да яго ў «амэрыканцы» было такое ж, як і да іншых вязьняў. Мікалай Статкевіч «выглядае сівым і вельмі схуднелым». Лісты ад Аляксандра Класкоўскага-малодшага даходзяць на волю часткова скрэсьленыя цэнзурай. Адвакат Андрэя Саньнікава хадайнічае аб зьмене для яго меры стрыманьня.

Палітоляг, сябра штабу Ўладзімера Някляева Аляксандар Фядута, які быў вызвалены зь СІЗА КДБ пасьля больш як трох месяцаў зьняволеньня, заявіў журналістам, што да яго ў вязьніцы не ўжывалі катаваньняў. 11 красавіка Аляксандар Фядута сказаў «Свабодзе», што хоць на кароткі час, але таксама зазнаў, што такое «расьцяжка»:

Фядута: «Са мной гэта было максымум на 10 хвілін. Ня ведаю, мажліва, з кімсьці інакш абыходзіліся, але са мной вось гэтак».

Карэспандэнт: «Анатоль Лябедзька казаў, што найгорш абыходзіліся ў сьнежні-студзені, у лютым пачалося паляпшэньне, а ў сакавіку становішча нармалізавалася. Гэта так?».

Фядута: «У мяне тое самае. Мяркую, гэтак было ўва ўсіх. Адразу пасьля 19 сьнежня ўлада была сама запалоханая і запалохвала ўсіх, нават тых, каго ня трэба было запалохваць, бо яны ўжо былі ў ізаляцыі».

Карэспандэнт: «Ці было да вас нейкае асаблівае стаўленьне, улічваючы, што вы раней былі высокапастаўленым дзяржаўным чыноўнікам, нават уваходзілі ў каманду Лукашэнкі?».

Фядута: «Не. На адной сустрэчы сказалі, што вы ж усё разумееце, вы ж былі пры ўладзе. Я адказаў, што так, я быў пры ўладзе, але менавіта таму зараз не разумею, чаму ўлада абыходзіцца зь людзьмі гэтак, як яна абыходзіцца».

Аляксандар Фядута сказаў, што да суду разьлічвае паправіць здароўе, якое «ня стала лепшым» у «амэрыканцы». «Сваёй віны паводле выстаўленых абвінавачаньняў я ніколі не прызнаваў і не прызнаю», — дадаў «Свабодзе» Аляксандар Фядута.
Сваёй віны паводле выстаўленых абвінавачаньняў я ніколі не прызнаваў і не прызнаю.


У нядзелю 10 красавіка Беларускае тэлебачаньне ў адной з прапагандысцкіх перадач паказала кадры зь Мікалаем Статкевічам і Паўлам Севярынцам. Для грамадзянскай жонкі Статкевіча Марыны Адамовіч гэтыя кадры сталі пацьверджаньнем яе апасеньняў адносна здароўя мужа:

«Страшэнна худы, сівы, пастарэў на 20 гадоў. Мабыць, здымалі схаванай камэрай падчас азнаямленьня з крымінальнай справай».

Між тым паводле апошніх лістоў Міколы Статкевіча Марына Адамовіч кажа, што «баявога настрою ён ня страціў і да суду актыўна рыхтуецца».

Судзіць Мікалая Статкевіча будуць у Ленінскім раённым судзе Менску разам зь іншым кандыдатам на прэзыдэнта Дзьмітрыем Вусам і яшчэ 5 актывістамі. Сярод іх і былы міліцыянт Аляксандар Класкоўскі. Бацька вязьня кажа, што апошні ліст ад сына прыйшоў напалову скрэсьлены цэнзурай:

«Палова закрэсьлена цэнзарам. Ён там спрабаваў нешта паразважаць наконт будучага працэсу, і гэта, відаць, не спадабалася гэтаму чалавеку, які сочыць за тым, каб нічога не прасачылася з гэтай вязьніцы».

Адвакаты Андрэя Саньнікава падалі хадайніцтва аб зьмене яму меры стрыманьня на падпіску пра нявыезд. Гэта зроблена ў сувязі з тым, што Андрэй Саньнікаў завяршыў азнаямленьне з крымінальнай справай. Паводле зьвестак, справа экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава налічвае 8 тамоў. Справа Мікалая Статкевіча, паводле крыніцаў, — ад 5 да 7 тамоў. Няйвялікшая справа, сабраная на Ўладзімера Някляева — нібыта 29 тамоў матэрыялаў. На мінулых выходных экс-кандыдат на прэзыдэнта Някляеў таксама скончыў азнаямленьне са сваёй справай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG