Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Калі вы ня ў стане скінуць Лукашэнку, мы ня зробім гэта за вас"


Богдан Барусэвіч
Богдан Барусэвіч
Пра гэта заявіў у пятніцу Богдан Барусэвіч, маршалак Сэнату Польшчы, падчас сустрэчы з беларускімі слухачамі Усходнеэўрапейскай школы палітычных дасьледаваньняў.

На пытаньне, ці не была памылковай палітыка дыялёгу, якую праводзіў Эўразьвязу адносна Беларусі апошнія гады, ці не прывяла яна да цяперашняй сытуацыі ў Беларусі, маршалак Сэнату, вэтэран «Салідарнасьці» адказаў:

"Нельга свае праблемы перакладаць на іншых. Калі вы ня ў стане скінуць Лукашэнку, мы ня зробім гэта за вас. Я не лічу палітыку, якую праводзіў
Любая палітыка звонку ня робіць вырашальнага ўплыву.
Эўразьвязу з 2008 году па 2010 год, няправільнай і кепскай. Была палітыка пугі, потым – перніка, цяпер – ізноў пугі. Але любая палітыка звонку ня робіць вырашальнага ўплыву.

Я часам чуў ад беларускіх палітыкаў – вам, “Салідарнасьці», дапамагалі, вам амэрыканцы давалі грошы. Але гэта – спэцслужбісцкі погляд на сытуацыю, погляд праз замочную шчыліну.

Насамрэч мы дамагліся сваіх мэтаў самі.
У «Салідарнасьці» было 9 мільёнаў чалавек. Ваеннае становішча доўжылася 9 гадоў. І гэтыя гады ў падпольлі дзейнічала 450 тысяч чалавек. Я быў у падпольлі 4 гады – ад ўвядзеньня ваеннага становішча да арышту.
І кожны з нас ведаў, зь якой ўладай ён змагаецца, кожны, хто змагаецца з дыктатурай, павінен ведаць, на што ён ідзе".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG