Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Класкоўскі: Менск прапануе Захаду гандаль палітвязьнямі


Аляксандар Класкоўскі
Аляксандар Класкоўскі
Бацька палітвязьня палітоляг Аляксандар Класкоўскі назваў вызваленьне Анатоля Лябедзькі пад падпіску пра нявыезд чарговым жэстам уладаў на адрас Захаду.

"Гэта прапанова палітычнага гандлю, калі казаць наўпрост. Натуральна, што ў пэўнай ступені гэта і праца на ўнутраны электарат, каб таксама трошкі зьменшыць напружаньне, зьбіць хвалю грамадзкага абурэньня, паказаць, што тут нібыта разьбіраюцца, робяць нейкую дыфэрэнцыяцыю. Гэта ўсё адбываецца ў рэчышчы трэнду ўладаў на зьмякчэньне сытуацыі і ў міжнародным, і ва ўнутраным пляне, якая абвастрылася менавіта праз хвалю рэпрэсіяў, брутальнае здушэньне пратэстаў і працэсы над удзельнікамі Плошчы".

На пытаньне, ці распаўсюдзіцца гэтае зьмякчэньне і на іншых палітвязьняў, спадар Класкоўскі адказаў:

"Я думаю, што ўлада ня будзе сьпяшацца. Яе тактыка такая, што трэба пазначыць нейкія жэсты, зрабіць мінімальныя саступкі, але адразу пайсьці на патрабаваньні Захаду і вызваліць усіх палітвязьняў — гэта ў разуменьні беларускага кіраўніцтва было б стратай твару. Таму тут будзе такі вязкі гандаль".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG