Генэральная пракуратура Беларусі адмовіла ў завядзеньні крымінальнай справы па ўсіх заявах і довадах былога кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча. Аб гэтым паведаміў 4 красавіка на прэс-канфэрэнцыі ў Менску намесьнік генпракурора Андрэй Швэд.
Генэральнай пракуратурай, пасьля праведзеных праверак заяў экс-кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча аб ужываньні да яго катаваньняў у СІЗА КДБ, адмоўлена заяўніку ва усіх яго прэтэнзіях, заявіў намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Андрэй Швэд на прэс-канфэрэнцыі ў панядзелак у Менску.
Швед падкрэсьліў, што "ў прававой дзяржаве падобнага роду заявы зьяўляюцца ні чым іншым, як заявамі аб злачынствах ". "Намі правяраліся і довады Міхалевіча, выкладзеныя ў іншых СМІ, а гэтак сама ў Інтэрнэце. Мы паставілі задачу поўна і аб'ектыўна праверыць усе довады Міхалевіча. Апытаныя супрацоўнікі КДБ, СІЗА. Ягоныя сукамэрнікі, абсьледаваны камэры", -- удакладніў Швэд.
Ён таксама дадаў, што апытаць самога Міхалевіча не ўяўляецца магчымым. Нагадаем, Міхалевіч зьбег з Беларусі 14 сакавіка і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі