Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіркевічу і Пратасені прад'яўлена абвінавачаньне


Андрэй Пратасеня
Алесь Кіркевіч

Сьледчым упраўленьнем папярэдняга расьсьледаваньня Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму 2 красавіка прад'яўленае абвінавачаньне па частцы 2 артыкулу.293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь ("Масавыя непарадкі") Алесю Кіркевічу і Андрэю Пратасені, паведамляе "
Інтэрфакс"

"Сьледзтвам устаноўлена, што іх дзеяньні, якія выявіліся ў зьнішчэньні маёмасьці і гвалце над асобай, былі накіраваны на пранікненьне ў Дом урада - адміністрацыйны будынак дзяржаўнай установы" Галоўнае гаспадарчае упраўленьне "Упраўленьня справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь", - заявілі ў МУС.

На думку сьледзтва, "віна названых асоб у інкрымінаваных ім дзеяньнях цалкам даказаная атрыманымі ў ходзе расьсьледаваньня крымінальнай справы паказаньнямі іншых абвінавачаных, сьведак, фота і відэаматэрыяламі, іншымі неабвержнымі доказамі".

У бліжэйшы час абвінавачаным, а таксама абароне будуць прад'яўленыя матэрыялы крымінальнай справы для азнаямленьня.

28-гадовы менскі праграміст Андрэй Пратасеня — валянтэр у агітацыйнай кампаніі экс-кандыдата ў прэзыдэнты Я.Раманчука. Затрыманы 9 лютага, утрымліваецца пад вартай у «амэрыканцы».

Алесь Кіркевіч -- актывіст «Маладога фронту» з Гародні, адбыў 10-суткавы арышт за ўдзел у акцыі салідарнасьці 24 сьнежня. 28 студзеня затрыманы ў якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых непарадках, выстаўлена абвінавачаньне (пад вартай у СІЗА КДБ)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG