Маці Натальлі Радзінай: «Яе ўразілі вялікія тэрміны, што даюць за Плошчу». Сьледчы адклаў азнаямленьне Ўладзімера Някляева з крымінальнай справай. Япіскап Веніямін паабяцаў дапамогу ў спатканьні Паўла Севярынца зь сьвятаром. Сяргея Марцалева ўпершыню за 3 месяцы наведаў адвакат.
31 сакавіка журналістка Натальля Радзіна мусіла прыехаць з Кобрыня ў Менск на допыт у КДБ, але дагэтуль месца знаходжаньня Радзінай невядомае. Бацькі журналісткі кажуць, што раніцай 1 красавіка ім пазваніў невядомы чалавек, які сказаў, каб пра дачку не турбаваліся, яна нібыта за мяжой. Між тым пазьней ніхто гэтыя зьвесткі не пацьвердзіў. 1 красавіка ўвечары зноў набіраю нумар бацькі журналісткі Валянціна Радзіна. Ці ёсьць пра зьвесткі пра Натальлю?
«Няма зусім нічога. Ніхто нават не званіў. Нічога новага паведаміць не магу».
Паводле Валянціна Радзіна, ягоную дачку пачалі шукаць супрацоўнікі КДБ ўвечары 31 сакавіка, яны ж і паведамілі, што Натальля Радзіна нібыта сышла зь цягніка «Берасьце-Менск» у Лунінцы і не вярнулася.
На сайце «Хартыя97», які рэдагавала Натальля Радзіна да арышту 20 сьнежня, зьмешчана наступнае паведамленьне. «Натальля Радзіна знаходзіцца па-за дасягальнасьцю беларускага КДБ. Пра гэта Натальля паведаміла charter97.org. У дадзены момант яна знаходзіцца за мяжой у бясьпечным месцы».
Між тым бацькі журналісткі кажуць, што Натальля зь імі на сувязь не выходзіла.
Былога кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева 1 красавіка выклікалі ў КДБ, каб пачаць азнаямленьне са справай. «Раніцай пазваніў сьледчы і сказаў, што на сёньня ўсё адмяняецца. Папярэдняя інфармацыя, што прызначаць на заўтра», — паведаміла «Свабодзе» жонка палітыка Вольга Някляева. Ці зьвязаны перанос візыту Някляева ў КДБ з падзеямі вакол Натальлі Радзінай? Вольга Някляева гэта не камэнтуе.
1 красавіка актывіста выбарчага штабу Мікалая Статкевіча Сяргея Марцалева наведаў адвакат — упершыню за тры месяцы арышту, паведаміла Свабодзе Марына Адамовіч, жонка Статкевіча:
«Адвакат адзінае сказала, што можа пра яго — што ён бадзёры, у нармальным стане. Добра, што хоць да яго лісты з волі большасьцю даходзілі, хаця ад яго лістоў амаль не прапускалі».
Бабуля Марцалева Зоя Яўменава, якая ім апякуецца, атрымала ад яго ўсяго два лісты і вельмі непакоіцца за стан здароўя ўнука, якога трымаюць ва ўнутрана турме КДБ — «амэрыканцы».
Што да справы Мікалая Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса — яна накіраваная з пракуратуры ў Менскі гарадзкі суд, які мусіць вызначыцца, дзе будзе праходзіць працэс. Марына Адамовіч адзначае, што ў пракуратуры справа амаль не затрымалася.
«Вы ж бачыце што робіцца? За адзін дзень пракуратура разабралася. Не выключаю, што ўжо праз тыдзень пачнуць судзіць».
1 красавіка стала вядома, што і кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў пачаў знаёміцца з крымінальнай справай. Саньнікава, як і Статкевіча з Вусам, абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў.
Маці Паўла Севярынца Тацяна мела сустрэчу зь япіскапам Веніямінам. Размова была пра тое, каб вязьні турмы КДБ, і яе сын таксама, мелі магчымасьць сустракацца зь сьвятарамі.
«Абяцаў, што будзе працаваць над тым, каб сьвятара да Паўла адправіць — гэта першае. А другое, каб была заключана дамова зь СІЗА КДБ і там людзі маглі б выконваць свае рэлігійныя патрэбы, як на „Валадарцы“».
У пачатку сакавіка сьледчы не дазволіў Паўлу Севярынцу сустрэцца са сьвятаром для споведзі.
31 сакавіка журналістка Натальля Радзіна мусіла прыехаць з Кобрыня ў Менск на допыт у КДБ, але дагэтуль месца знаходжаньня Радзінай невядомае. Бацькі журналісткі кажуць, што раніцай 1 красавіка ім пазваніў невядомы чалавек, які сказаў, каб пра дачку не турбаваліся, яна нібыта за мяжой. Між тым пазьней ніхто гэтыя зьвесткі не пацьвердзіў. 1 красавіка ўвечары зноў набіраю нумар бацькі журналісткі Валянціна Радзіна. Ці ёсьць пра зьвесткі пра Натальлю?
«Няма зусім нічога. Ніхто нават не званіў. Нічога новага паведаміць не магу».
Паводле Валянціна Радзіна, ягоную дачку пачалі шукаць супрацоўнікі КДБ ўвечары 31 сакавіка, яны ж і паведамілі, што Натальля Радзіна нібыта сышла зь цягніка «Берасьце-Менск» у Лунінцы і не вярнулася.
На сайце «Хартыя97», які рэдагавала Натальля Радзіна да арышту 20 сьнежня, зьмешчана наступнае паведамленьне. «Натальля Радзіна знаходзіцца па-за дасягальнасьцю беларускага КДБ. Пра гэта Натальля паведаміла charter97.org. У дадзены момант яна знаходзіцца за мяжой у бясьпечным месцы».
Між тым бацькі журналісткі кажуць, што Натальля зь імі на сувязь не выходзіла.
Былога кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева 1 красавіка выклікалі ў КДБ, каб пачаць азнаямленьне са справай. «Раніцай пазваніў сьледчы і сказаў, што на сёньня ўсё адмяняецца. Папярэдняя інфармацыя, што прызначаць на заўтра», — паведаміла «Свабодзе» жонка палітыка Вольга Някляева. Ці зьвязаны перанос візыту Някляева ў КДБ з падзеямі вакол Натальлі Радзінай? Вольга Някляева гэта не камэнтуе.
1 красавіка актывіста выбарчага штабу Мікалая Статкевіча Сяргея Марцалева наведаў адвакат — упершыню за тры месяцы арышту, паведаміла Свабодзе Марына Адамовіч, жонка Статкевіча:
«Адвакат адзінае сказала, што можа пра яго — што ён бадзёры, у нармальным стане. Добра, што хоць да яго лісты з волі большасьцю даходзілі, хаця ад яго лістоў амаль не прапускалі».
Бабуля Марцалева Зоя Яўменава, якая ім апякуецца, атрымала ад яго ўсяго два лісты і вельмі непакоіцца за стан здароўя ўнука, якога трымаюць ва ўнутрана турме КДБ — «амэрыканцы».
Вы ж бачыце што робіцца? За адзін дзень пракуратура разабралася. Не выключаю, што ўжо праз тыдзень пачнуць судзіць.