Экс-кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў, абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня ў Менску, пачаў знаёміцца са сваёй крымінальнай справай.
Пра гэта паведаміла агенцтву Інтэрфакс адвакат Саньнікава Марына Кавалеўская. На азнаямленьне з матэрыяламі справы даецца да аднаго месяца.
«Андрэй Алегавіч адчувае сябе здавальняюча», — сказала адвакат Кавалеўская.
Яна таксама паведаміла, што абарона яшчэ не атрымала адказу ад сьледзтва на сваё хадайніцтва аб спыненьні крымінальнага перасьледу ў дачыненьні да Саньнікава і аб яго вызваленьні.
Андрэй Саньнікаў абвінавачваецца па частках 1 і 2 артыкула 293 КК Беларусі (арганізацыя масавых беспарадкаў і ўдзел у іх). Пакараньне па гэтым артыкуле прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.
Аналягічныя абвінавачваньні высунутыя ў дачыненьні да экс-кандыдатаў Мікалая Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса, якія ўжо азнаёміліся са сваёй крымінальнай справай.