Беларускія ўлады вырашылі ня ўмешвацца ў крызісную сытуацыю на валютным рынку і чакаць выратавальнага расейскага крэдыту. Нацыянальны банк наўпрост заявіў, што накладае мараторый на прыняцьце рашэньняў у сфэры валютнай, курсавой і грашова-крэдытнай палітыкі прынамсі да канца красавіка — тады чакаецца паступленьне першага траншу ў памеры 1 мільярд даляраў. Тым часам імпартэры ня могуць набыць валюту, каб завезьці ў Беларусь тавар, гандляры прыпыняюць дзейнасьць, чакаючы дэвальвацыі. А некаторыя банкі, карыстаючыся момантам, прадаюць даляры «з-пад крыса».
У апошні дзень сакавіка курс куплі і продажу даляраў у бальшыні абменных пунктаў практычна зраўняўся — у сярэднім 3105 рублёў. Але насамрэч валюту можна толькі здаць, набыць яе маларэальна. Як выходзяць з сытуацыі тыя, каму валюта неабходная для вядзеньня бізнэсу?
Прадпрымальнік Аляксандар Макаеў: «Ну як здабываюць валюту? З-пад крыса, асабліва каму патрэбны буйныя сумы. Банкі, у тым ліку і некаторыя расейскія, прапануюць валюту па розных курсах. Гэта, зразумела, шэрыя курсы. То бок легальна валюту ў банках здабыць немагчыма, але па неафіцыйных дамовах, праз знаёмства — можна. Адсюль і ўсе гэтыя патройныя курсы. На будаўнічым рынку ў „Ждановічах“ пералічваюць даляр па 3400–3700 рублёў, абсалютна па-рознаму. У каго які доступ да валюты, той так сябе і паводзіць. Утворана гэтая сытуацыя адмыслова, я лічу — каб стварыць пераходны пэрыяд для дэвальвацыі беларускага рубля, што ёсьць непазьбежнасьцю. Цяпер просяць грошы на падтрымку ў Расеі. Тая хоць і абяцае, але ня дасьць, бо Масква чакае згоды Лукашэнкі на адзіную валюту. Будуць схіляць да расейскага рубля».
З банкаўскіх колаў даходзяць зьвесткі, што ад 1 красавіка курс наяўнага даляра ў абменьніках можа падвысіцца да 3350 рублёў. Як і ў выпадку зь безнаяўнымі апэрацыямі, ад 2% да 10% можа быць пашыраны валютны калідор на рынку гатоўкі. У Нацбанку такую магчымасьць не камэнтуюць, але, апярэджваючы пытаньне, удакладняюць, што магчымасьць дэвальвацыі нават не разглядаецца з прычыны «бессэнсоўнасьці такой меры».
Між тым рынак сам па сабе пачынае прыстасоўвацца да непазьбежнай пэрспэктывы абясцэненага беларускага рубля. Так, з-за абмежаваньняў на куплю валюты ад 10% да 20% ужо падскочылі цэны на будаўнічыя матэрыялы. Экспэрты галіны ўпэўненыя: падвышэньне ўрэшце адаб’ецца на кошце квадратнага мэтра жыльля. Прычым ня выключана, што пад агульную сытуацыю шмат якія выдаткі будуць пералічаныя задняй датай.
Па сваіх законах жывуць і інтэрнэт-крамы. Даляравы курс у іх ужо некалькі дзён трымаецца ў сярэднім на адзнацы 3500. Паводле маніторынгу фінансавага парталу infobank.by, самыя дарагія цэньнікі — на тавары для аўтамабіляў: тут курс, як правіла, перавышае 3600 рублёў за даляр. Дарэчы, менавіта на ажыятаж з увозам аўтамашынаў напярэдадні ліпеньскага падвышэньня мыта спрабуюць зваліць усе праблемы дзяржаўныя фінансісты — маўляў, паніка выклікала неабгрунтаваны попыт на валюту.
Эканаміст Віктар Цярэшчанка лічыць, што цяперашняя сытуацыя, па-першае, нікім як мае быць не кіруецца; па-другое, у дзяржаве няма ніякіх рэзэрваў для падтрыманьня фінансавай стабільнасьці:
«Сёньня сытуацыя практычна некіраваная. Больш за тое: інвэстыцыйныя рэсурсы, якія ў мінулым годзе склалі капейкі і нават з улікам продажу часткі акцый „Белтрансгазу“ мелі вельмі сьціплы паказьнік, сёлета ўвогуле маюць „нуль“, а будзе, мабыць, і „мінус адзін“. Бачыць адзіным паратункам крэдыт — недальнабачная палітыка. Чакаюць як манны нябеснай грашовы крэдыт, хацелі б агулам на 6 мільярдаў даляраў. Расея прапануе таварны крэдыт. Вядома, возьмуць і грашовы — выпрасяць, вымаляць. Але гэта ніяк не аблегчыць эканоміку Беларусі. Становішча надзвычай складанае, як я ўжо казаў, сытуацыя фактычна не кіраваная. Але ніхто асабліва і не варушыцца — я маю на ўвазе чыноўнікаў».
Аналітыкі перакананыя: нежаданьне кіраўніцтва краіны «адпусьціць» рубель грунтуецца не на эканамічных разьліках, а на палітыцы. Чыноўнікаў зусім ня радуе пэрспэктыва правалу кампаніі на забесьпячэньне беларусаў абяцаным 500-даляравым заробкам. Пры гэтым, як кажа кіраўнік прадпрымальніцкага руху «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка, калі недзяржаўны сэктар прыстасуецца да новых умоваў, то бюджэтнікі пацярпяць адчувальна:
«Тут як ацэньваць сытуацыю. Прыкладам, я ці хтосьці іншы па вялікім рахунку не інтэграваны ў цяперашнюю лукаэканоміку. Таму ў гэтым выпадку ўсё перажываецца лягчэй. А вось тыя, хто глыбока ці цалкам інтэграваны ў гэтую эканоміку — на прадпрыемствах, бюджэтнікі, пэнсіянэры — вось ім будзе фініш. Таму што заробкі і пэнсіі выдаюць у рублях, дэвальвацыя непазьбежная, і што яны заўтра за гэтыя рублі купяць — пытаньне складанае. Хутчэй, нічога. Дый расхваленыя 500 даляраў сярэдняга заробку зноў ператворацца ў пшык. Але тыя, хто інтэграваны вельмі жорстка, яны ж у пераважнай бальшыні і складаюць электарат, які галасаваў за цяперашнюю ўладу і крычаў, як усё добра. Таму плаціць па рахунках будуць перадусім яны».
Боязь абясцэньваньня рубля спараджае скрайнасьці. З паліцаў крамаў літаральна зьмятаецца буйнагабарытная бытавая тэхніка — лядоўні, пральныя машыны, тэлевізары. Людзі не чакаюць непазьбежнага падаражэньня ў сувязі з магчымым падвышэньнем курсу даляра і скупляюць тавар прэвэнтыўна.