Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новых машын у Беларусі больш не прадаюць


Беларускія аўтадылеры прыпынілі продаж новых аўтамабіляў. На такі крок яны былі вымушаныя пайсьці з-за нявызначанасьці на валютным рынку.

Аднаўленьне продажу чакаецца ў пачатку красавіка, калі для дылераў, магчыма, праясьніцца сытуацыя з набыцьцём валюты.

Паводле старшыні праўленьня Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргея Міхневіча, у апошнія два тыдні мала каму з дылераў удалося набыць якую-небудзь валюту для аплаты аўтамабіляў з-за валютных абмежаваньняў, уведзеных Нацбанкам.
«У такой сытуацыі аўтадылеры былі вымушаныя прыняць рашэньнt аб прыпыненьні продажу аўтамабіляў», — патлумачыў Міхневіч сайту Naviny.by.

З 1 красавіка зноў ўводзіцца спрошчаны рэжым куплі валюты для банкаў на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.
Пастановай ад 22 сакавіка галоўны банк краіны адмяніў раней уведзенае 30-дзённае рэзэрваваньне сродкаў у беларускіх рублях на куплю замежнай валюты. Гэта значыць, з 1 красавіка рэзэрваваньне банкамі сродкаў на куплю валюты будзе ажыцьцяўляцца ў ранейшым рэжыме — за адзін працоўны дзень да правядзеньня таргоў.

Аўтадылеры разьлічваюць, што гэта дасьць магчымасьць набываць валюту ў аб’ёме, неабходным для вядзеньня бізнэсу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG