Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеву, Фядуту, Рымашэўскаму зьмякчылі абвінавачаньне


30 сакавіка сьледчым упраўленьнем папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкаму Ўладзімеру Някляеву, Аляксандру Фядуту, Сяргею Вазьняку, Андрэю Дзьмітрыеву, Віталю Рымашэўскаму і Насьце Палажанцы выстаўлена новае абвінавачаньне па 342-м артыкуле Крымінальнага кодэксу.

Ён прадугледжвае адказнасьць за арганізацыю і рыхтаваньне дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або за актыўны ўдзел у іх. Пакараньне па гэтым артыкуле – да 3 гадоў зьняволеньня. Максымальнае пакараньне па ранейшым артыкуле, па якім абвінавачваліся гэтыя асобы і які прадугледжвае адказнасьць за арганізацыю масавых непарадкаў, – да 15 гадоў зьняволеньня.

МУС Беларусі нечакана дало і палітычную ацэнку дзеяньням гэтых абвінавачаных:

"Сьледзтвам устаноўлена, што дзеяньні названых асоб былі накіраваныя на залучэньне пры падтрымцы і фінансаваньні замежных фондаў беларускіх грамадзянаў да ўдзелу ў незаконных масавых мерапрыемствах, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, з мэтай стварэньня штучнай падставы для непрызнаньня вынікаў выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі дзяржавамі Эўрапейскага Зьвязу, ЗША і Расейскай Фэдэрацыі і ўвядзеньня зь іх боку эканамічных і палітычных санкцыяў як спосабу ціску на афіцыйную ўладу ў нашай краіне".

Паводле МУС Беларусі, кваліфікацыя дзеяньняў гэтых фігурантаў справы аб падзеях 19 сьнежня "канчаткова вызначаная і ў найбліжэйшыя дні ім пры ўдзеле абароны будуць прад'яўлены матэрыялы крымінальнай справы для азнаямленьня з наступным накіраваньнем у суд праз органы пракуратуры".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG