Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Вярхоўны суд вынес яшчэ адзін вырак у справе аб «генацыдзе»: прызналі вінаватым памерлага 28 гадоў таму

Вярхоўны суд вынес яшчэ адзін вырак у справе аб «генацыдзе»: прызналі вінаватым памерлага 28 гадоў таму


Сямён Серафімовіч, архіўнае фота
Сямён Серафімовіч, архіўнае фота

Крымінальную справу на Сямёна Серафімовіча (1910–1997) завялі за «генацыд беларускага народу» падчас Другой усясьветнай вайны (арт. 127 КК).

28 сакавіка Вярхоўны суд Беларусі вынес прысуд яшчэ аднаму «мёртваму нацысту» — Сямёну Серафімовічу, піша БелТА.

Серафімавіча, які памёр у 1997 годзе, прызналі вінаватым у «генацыдзе беларускага народу».

У сувязі са сьмерцю абвінаваўчы прысуд пакінулі без прызначэньня пакараньня. Пры гэтым вырак можа быць абскарджаны цягам 10 дзён.

Серафімовічу ставілі ў віну забойства ня менш як 2727 чалавек у гады Другой усясьветнай вайны.

Прэс-служба Вярхоўнага суду раней паведамляла, што справа складаецца з 30 тамоў, у ёй праходзяць 54 сьведкі. Справу накіраваў у суд генэральны пракурор Андрэй Швед. Абвінавачаньні выставілі супраць «кіраўніка аднаго з падразьдзелаў дапаможнай паліцыі» Сямёна Серафімовіча.

У прэс-рэлізе пракуратура падкрэсьлівала, што накіраваньне ў суд падобных крымінальных справаў будзе працягнута.

18 сакавіка 2024 году Вярхоўны суд асудзіў паводле арт. 127 КК Уладзіміра Катрука, якога абвінавацілі ў спаленьні вёскі Хатынь. З прычыны яго сьмерці ў 2015 годзе пакараньне таксама прызначана не было.

19 лістапада 2024 году ў Вярхоўным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай на карніка Хатыні Канстанціна Смоўскага. 30 сьнежня яго прызналі вінаватым без прызначэньня пакараньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG