Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МУС назвалі памер хабару, які нібыта далі першаму намесьніку начальніка Беларускай чыгункі


Беларуская чыгунка. Ілюстрацыйнае фота
Беларуская чыгунка. Ілюстрацыйнае фота

Сума хабару склала 370 тысяч даляраў.

Адзін з самых буйных хабараў 2024 года, які быў выяўлены сілавікамі ў 2024 годзе, перадалі першаму намесьніку начальніка Беларускай чыгункі, паведамілі ў МУС Беларусі.

Пра гэта ў інтэрвію «СБ. Беларусь сегодня» распавёў начальнік ГУБАЗіК МУС Беларусі Андрэй Ананенка. Прозьвішча падазраванага ён не назваў, але вядома пра арышт за хабар былога першага намесьніка начальніка БЧ Пятра Дулуба.

Пра затрыманьне Пятра Дулуба ў пачатку чэрвеня 2024 года распавяла «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі». Паводле інфармацыі ініцыятывы, гэта адбылося 18 траўня.

13 чэрвеня МУС пацьвердзіла гэтую інфармацыю. У ведамстве тады расказалі, што апэратыўнікі выявілі «факты сыстэмнага хабарніцтва пры лабіяваньні інтарэсаў камэрцыйных структур, якія ажыцьцяўляюць дзейнасьць у сфэры грузаперавозак».

У дзяржаўных СМІ яго называлі «самым буйным хабарнікам у гісторыі сучаснай Беларусі».

На Дулуба завялі крымінальную справу па артыкуле аб атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры (частка 3 артыкула 430 КК). Яму пагражае да 15 год зьняволеньня.

Паводле інфармацыі праекта «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі», Дулуба затрымалі «на хабары» з доказамі злачынства, з прымяненьнем спэцыяльна пазначаных купюр.

13 чэрвеня 2024 году ГУБАЗіК пацьвердзіў інфармацыю пра затрыманьне за хабар аднаго з мэнэджараў Беларускай чыгункі, але імя затрыманага не назвалі. Пазьней гэтае паведамленьне выдалілі зь невядомых прычын.

Новае паведамленьне ГУБАЗіК апублікаваў 14 чэрвеня пасьля заявы Аляксандра Лукашэнкі пра затрыманьне «трох дзясяткаў чалавек» зь ліку чыноўнікаў паводле падазрэньня ў карупцыі. У прыватнасьці, Лукашэнка паведаміў, што «ў схованках у кватэры і ў загарадным доме» Пятра Дулуба знайшлі «грашовыя сродкі на суму больш за 3,2 мільёна даляраў». Дулуб нібыта «стварыў і быў куратарам карупцыйнай схемы дзеля лабіяваньня інтарэсаў камэрцыйных структур у сфэры грузаперавозак па Беларусі і за яе межамі».

У канцы ліпеня 2024 году Супольнасьць беларускіх чыгуначнікаў паведамляла пра затрыманьне яшчэ аднаго мэжэджара БЧ Сяргея Сізіна, які ў Беларускай чыгунцы курыраваў дзейнасьць гаспадаркі шляхоў, сыгналізацыі і сувязі, электрыфікацыі і электразабесьпячэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG