Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь скасавала забарону на пастаўкі ўжыванага адзеньня зь Літвы. Але ёсьць нюанс


Адна з крамаў second hand у Менску. Архіўнае фота
Адна з крамаў second hand у Менску. Архіўнае фота

Савет міністраў Беларусі падоўжыў да 1 кастрычніка дзеяньне спэцыяльнага абмежаваньня на пастаўкі ў Беларусь літоўскай прадукцыі, але дазволіў яе транзыт.

Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, працяг забароны на пастаўкі абгрунтавалі неабходнасьцю «абароны нацыянальных інтарэсаў» і «рэагаваньня на недружалюбныя дзеяньні Літоўскай Рэспублікі».

Адметна, што зь пераліку забароненай для ўвозу у Беларусь прадукцыі выключылі пазыцыю аб так званым second hand і дазволілі перамяшчаць любую літоўскую прадукцыю, калі перавозкі пачынаюцца і заканчваюцца за межамі тэрыторыі Беларусі.

Паводле дзяржаўнай статыстыкі, частка тавараў second hand у агульным аб’ёме спажываньня адзеньня складала каля 35%. Ураздроб іх прадавалі каля 2,8 тыс. гандлёвых аб’ектаў, у тым ліку інтэрнэт-крамы. Штогод у Беларусь увозілі ўжыванага адзеньня на суму каля 60–80 мільёнаў даляраў. Прадавалі на 70 мільёнаў даляраў, а рэшта ішла на рээкспарт.

Урад Беларусі ўхваліў пастанову № 182 «Аб прымяненьні спэцыяльнай абмежавальнай меры» 14 сакавіка 2024 году, якая тычылася забароны перамяшчаць аўтамабільным транспартам праз пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы шэраг тавараў, прызначаных для продажу і (або) спажываньня ў Беларусі, незалежна ад краіны іх паходжаньня.

Гэтая пастанова стала адказам ў адказ на ўхваленае Літвой рашэньне спыніць рух тавараў, транспарту і людзей праз два памежныя пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю.

У 2024 годзе Эўразьвяз у рамках санкцыяў супраць Беларусі за падтрыманьне расейскай агрэсіі забараніў пастаўкі ўжыванага адзеньня і абутку з эўрапейскіх краін.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG