«Названыя сродкі былі разьлічаныя для нанясеньня трох ракетных удараў у сакавіку–красавіку сёлета. Апроч таго, удары па месцах захоўваньня авіяцыйнага паліва прывялі да зьнішчэньня яго запасаў, што нэгатыўна ўплывае на магчымасьць расейскага агрэсара забясьпечваць баявыя дзеяньні», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.
Апошні тыдзень расейскія войскі наносяць інтэнсіўныя ўдары па асобных гарадах Украіны так званымі раямі дронаў, для ўдараў па тэрыторыях каля мяжы выкарыстоўваюць артылерыю.
Некалькі дзён таму расейскія войскі сканцэнтравалі свае ўдары на Адэсе, Кіеве, Сумах, Харкаве і Дніпры.
20 сакавіка расейскія ўлады паведамілі пра атаку Ўкраіны па Саратаўскай вобласьці. Губэрнатар Раман Бусаргін сьцьвярджаў, што ў горадзе Энгельс пацярпеў адзін чалавек, пашкоджаньні атрымала мясцовая лякарня.
Паводле Міністэрства абароны Расеі, у той дзень над Саратаўскай вобласьцю нібыта зьнішчылі 54 украінскія бесьпілётнікі.
Украінскія СМІ, грунтуючыся на зьвестках геалякацыі, паведамлялі, што ўдар нанесены па складзе вайсковага аэрадрому Энгельс-2.
Горад Энгельс ня раз быў аб’ектам нападаў украінскіх бесьпілётнікаў. Побач з горадам месьціцца расейская авіябаза «Энгельс-2», зь якой узьлятаюць і наносяць удары па тэрыторыі Ўкраіны стратэгічныя бамбавікі.
У студзені 2025 году авіябазу «Энгельс-2» атакавалі некалькі разоў, некалькі дзён там гарэла сховішча паліва для самалётаў.
Форум