Белстат апублікаваў сярэдні заробак у Беларусі за люты. За месяц ён вырас на 70 капеек — да 2428,1 рубля.
У рэгіёнах сярэдні заробак за люты выглядае наступным чынам:
- Менск — 3309,1 рубля
- Менская вобласьць — 2442,7 рубля
- Гомельская вобласьць — 2169,7 рубля
- Горадзенская вобласьць — 2118,7 рубля
- Магілёўская вобласьць — 2014,7 рубля
- Віцебская вобласьць — 2011 рублёў
Найвышэйшы заробак традыцыйна ў сфэры інфармацыі і сувязі — 5845,2 рубля, а найніжэйшы ў сфэры паслуг часовага жыхарства і харчаваньня — 1713 рублёў. За месяц заробак у інфармацыі і сувязі зьнізіўся на 137,2 рубля.
У многіх супрацоўнікаў ІТ заробак прывязаны да даляра, на яго зьніжэньне магло паўплываць зьмяншэньне курсу даляра адносна рубля, якое адбываецца з пачатку году.
Студзеньскі заробак у адносінах да сьнежаньскага зьнізіўся на 266,5 рубля. Гэта традыцыйнае зьніжэньне, бо ў сьнежні супрацоўнікам выплачваюць бонусы і прэміі за год.
Форум