У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што ад сёньня да 18 красавіка пад кіраўніцтвам старшыні Горадзенскага гарадзкога выканаўчага камітэту праходзяць навучальныя зборы з вайсковаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў.
«Мерапрыемства мае плянавы характар», — падкрэсьлілі ў афіцыйным паведамленьні.
У вучэньнях, што будуць праходзіць на вайсковых палігонах і на ўчастках мясцовасьці Горадзенскага раёну, задзейнічаюць супрацьтанкавыя артылерыйскія падразьдзелы тэрытарыяльных войскаў. Зборы завершацца камандна-штабнымі вучэньнямі з сіламі тэрытарыяльнай абароны Горадзенскага раёну.
24 сакавіка ў Беларусі пачалася новая праверка баявой гатоўнасьці Ўзброеных сіл Беларусі. Яе на даручэньне Аляксандра Лукашэнкі пачаў Дзяржаўны сакратарыят Савета бясьпекі.
Папярэдняя праверка баявой гатоўнасьці праводзілася з трэцяга лютага. 6 сакавіка ў Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб заключным яе этапе, але аб завяршэньні нічога не паведамлялася.
Форум