Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 14 сакавіка: у Чачэрску хлопца судзяць за «масавыя беспарадкі»


Суд Заводзкага раёну Менску, архіўнае фота
Суд Заводзкага раёну Менску, архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.

Жыхара Чачэрску Рамана Емяльянава зьбіраюцца судзіць 14 сакавіка ў мясцовым судзе. Яму інкрымінуюць ч. 3 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Працэс будзе весьці судзьдзя Мікалай Сергіевіч.

У чым менавіта абвінавачваюць Рамана — невядома, піша «Вясна».

Паведамляюць, што летась гэты самы Мікалай Сергіевіч судзіў Емяльянава паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП («несанкцыянаванае пікетаваньне»).


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG