У Белгідрамэце паведамілі, што 14 сакавіка на ўсходзе Беларусі чакаюць пахаладаньня і ўзмацненьня заходняга ветру парывамі да 15-20 мэтраў за сэкунду.
Згодна з прагнозам надвор’я, удзень пераважна на паўночнай частцы краіны прагназуюць дождж з мокрым сьнегам, галалёд. Тэмпэратура паветра ў бліжэйшыя 24 гадзіны ад +1°С на паўночным захадзе да +11°С на паўднёвым усходзе.
У Міністэрстве надзвычайных сытуацыяў Беларусі адзначылі, што праз рэзкія зьмены надвор’я ёсьць небясьпека абрыву лініяў сувязі і электраперадач, адключэньня электрападстанцыяў і электраэнэргіі, пашкоджаньня слаба ўмацаваных канструкцыяў, дахаў будынкаў, а таксама падзеньне дрэваў.
Форум