Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Дзярждэпартамэнт ЗША вітаў вызваленьне з турмаў Беларусі трох палітвязьняў, заклікаў вызваліць астатніх

Дзярждэпартамэнт ЗША вітаў вызваленьне з турмаў Беларусі трох палітвязьняў, заклікаў вызваліць астатніх


Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё

У Злучаных Штатах віталі вызваленьне дваіх палітычных зьняволеных у Беларусі, у тым ліку журналіста Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка, а таксама амэрыканца, затрыманага ў Беларусі.

Інфармацыйнае паведамленьне дзяржаўнага сакратара Марка Рубіё Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША апублікаваў на сваім сайце:

«Моцнае кіраваньне прэзыдэнта Трампа прывяло да вызваленьня амэрыканца, несправядліва затрыманага ў Беларусі, і дваіх палітычных зьняволеных. Я хачу асабліва падзякаваць ураду Літвы за супрацоўніцтва і дапамогу — яны застаюцца сапраўдным хаўрусьнікам і сябрам. Я таксама хачу падзякаваць сваёй камандзе ў консульскіх справах, офісу спэцыяльнага ўпаўнаважанага прэзыдэнта ў справах закладнікаў і Бюро ў справах Эўропы і Эўразіі за ўсю цяжкую працу, якая была праведзена для забесьпячэньня гэтых вызваленьняў.

Мы па-ранейшаму адданыя справе вызваленьня іншых грамадзян ЗША ў Беларусі і ў іншых месцах. Мы заклікаем вызваліць амаль 1300 палітвязьняў, якія застаюцца ў турмах па ўсёй Беларусі».

Перад гэтым Рубіё ў сваім твітэры напісаў пра выкананьне Дональдам Трампам абяцаньняў:

«Прэзыдэнт Злучаных Штатаў забясьпечыў вызваленьне яшчэ аднаго грамадзяніна ЗША ў Беларусі, як і дваіх палітычных вязьняў. Абяцаньні дадзеныя, абяцаньні выкананыя».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG