У Беларусі распрацоўваецца законапраект, які ўнясе значныя новаўвядзеньні ў працу настаўнікаў. Новы дакумэнт днямі прадставіў міністар адукацыі Андрэй Іванец, піша БелТА.
Законапраект будзе вызначаць крытэрыі для пэдагогаў. У ім будуць прапісаны ўмовы, пры якіх чалавек ня зможа працаваць настаўнікам.
Паводле міністра, працаваць зь дзецьмі забароняць тым, хто мае злачынствы ў сфэры распаўсюджваньня наркатычных сродкаў і псыхатропных рэчываў, а таксама тых, хто прыцягваўся да адказнасьці за «экстрэмісцкую дзейнасьць».
Яшчэ адна навіна ў дакумэнце тычыцца працэдуры, якую плянуюць праводзіць пры прыёме на працу зь дзецьмі.
Таксама дзяцей плянуюць абараняць ад «шкоднай інфармацыі», для чаго, як заявіў міністар адукацыі, будуць праводзіць псыхалягічную гутарку з тымі, хто мае намер працаваць настаўнікам.
Форум