Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: на Эдуарда Бабарыку ў калёніі завялі новую справу; Марыю Калесьнікаву вярнулі з ПКТ у атрад

абноўлена

Эдуард Бабарыка падчас суду, архіўнае фота 2023 году
Эдуард Бабарыка падчас суду, архіўнае фота 2023 году

Па стане на 8 лютага, у Беларусі 1229 палітвязьняў, прызнаных такімі праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных паводле палітычных матываў можа быць большай.

Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»

Эдуарда Бабарыку ўтрымліваюць у зьняволеньні ўжо больш за чатыры з паловай гады. У ліпені 2024 году яму дадалі да 8 гадоў пазбаўленьня волі яшчэ 2 гады паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі).

Для адбыцця тэрміна палітвязьня перавялі ў ваўкавыскую калёнію № 11, дзе менш чым за паўгода па ініцыятыве адміністрацыі на яго завялі другую запар справу па ч. 2 арт. 411 КК. Суд пачнецца 20 лютага.

Марыю Калесьнікаву вярнулі з ПКТ у атрад да іншых жанчын

Марыя Калесьнікава падчас сустрэчы з бацькам у калёніі, 12 лістапада 2024 году
Марыя Калесьнікава падчас сустрэчы з бацькам у калёніі, 12 лістапада 2024 году

Пра тое, што Марыю Калесьнікаву выпусьцілі з памяшканьня камэрнага тыпу і вярнулі ў адтрад, паведаміла яе сястра Тацяна Хоміч.

«Мы даведаліся, што Марыя не ізаляваная ў калёніі і была вернутая ў атрад да іншых жанчын. Мы спадзяемся, што сувязь з Марыяй адновіцца», — напісала яна.

Марыя доўгі час утрымлівалася ў рэжыме інкамунікада. 12 лістапада 2024 году стала вядома, што яна сустрэлася з бацькам. Апошні раз да гэтага сваякі размаўлялі з Марыяй 18 месяцаў таму. Сустрэча Марыі з татам адбывалася ў турэмнай бальніцы, былыя палітзьняволеныя пазналі антураж месца здымкаў. Невядома, ці яна на той момант праходзіла лекаваньне, ці яе прывялі з памяшканьня камэрнага тыпу, дзе, хутчэй за ўсё, утрымлівалі.

Пасьля сустрэчы з бацькам Марыю зноў пазбавілі сувязі са зьнешнім сьветам, яна ўтрымліваецца ў рэжыме інкамунікада.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG