Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, цягам гадзіны палітыкі абмяркоўвалі важныя для беларусаў пытаньні:
- вырашэньне праблемаў, зь якімі часьцей за ўсё сутыкаецца беларуская дыяспара ў Польшчы;
- мабільнасьць беларусаў унутры краіны, у тым ліку – магчымасьці пашырэньня выдачы візаў;
- шляхі вызваленьня Анджэя Пачобута і ўсіх палітвязьняў у Беларусі;
- сытуацыю на мяжы Польшчы і Беларусі.
Паводле прэс-службы Ціханоўскай, Туск абяцаў, што падчас старшынства Польшчы ў Эўразьвязе Беларусь будзе прыярытэтным напрамкам.
Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала сустрэчу: «Удзячная польскаму ўраду і прэм’еру Туску за трывалую падтрымку беларусаў і пасьлядоўную пазыцыю ў стаўленьні да рэжыму Лукашэнкі. Нашае супрацоўніцтва – гэта ня толькі знак салідарнасьці, але і ўнёсак у агульную барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў рэгіёне».
Форум