Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На трох падлеткаў завялі крымінальныя справы, бо яны далі зьвесткі сваіх пашпартоў, якімі скарысталіся кібэрмахляры


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Крымінальныя справы завялі ў дачыненьні да трох непаўналетніх з Пружанскага раёну, паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Ўпраўленьня Сьледчага камітэту па Берасьцейскай вобласьці Рамана Зармаева.

Паведамляецца, што знаёмы прапанаваў тром 17-гадовым падлеткам лёгкі спосаб зарабіць. Як патлумачылі падлеткам, выглядала ўсё бяскрыўдна. Трэба было перадаць рэквізыты пашпарта і атрымаць за гэта грошы.

«Маладыя людзі далі свае аўтэнтыфікацыйныя дадзеныя, якія знаёмы перадаваў кібэрмахлярам. У далейшым на імёны непаўналетніх зарэгістравана ня менш як сем банкаўскіх рахункаў, якія выкарыстоўваліся ў злачынных мэтах», — расказаў падрабязнасьці Раман Зармаеў.

У Пружанскім раённым аддзяленьні Сьледчага камітэту ў адносінах да падлеткаў распачалі крымінальныя справы па ч.1 арт.222 (незаконны абарот сродкаў плацяжу або інструмэнтаў). Паводле Крымінальнага кодэксу, па гэтым артыкуле можа пагражаць да 6 гадоў зьняволеньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG