Першага студзеня 2025 году ў Беларусі пачала дзейнічаць новая ўмова для тых, хто прэтэндуе на дапамогу па беспрацоўі ад цэнтру занятасьці насельніцтва. Для гэтага трэба знаходзіцца «ня менш за пяць гадоў да рэгістрацыі беспрацоўнымі ў працоўных адносінах».
Як альтэрнатыва — праца паводле грамадзянска-прававых дамоваў (па дамове падраду). Але ў такім выпадку ёсьць дадатковая ўмова — выплата страхавых унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
У 2024 годзе дапамога па беспрацоўі складала максымум дзьве базавыя велічыні, 80 рублёў. Але некаторым катэгорыям, напрыклад тым, якія выхоўваюць дзяцей, даюць прыбаўку ў памеры 10%.
У 2025 годзе ўлады зьбіраюцца ўвесьці фіксаваны памер дапамогі па беспрацоўі. Яго мае вызначыць урад.
Форум