Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя дамагаецца арышту нафтавага танкера, які падазрае ў пашкоджаньні падводнага кабэлю


Нафтавы танкер Eagle S, арышту якога дамагаецца Фінляндыя
Нафтавы танкер Eagle S, арышту якога дамагаецца Фінляндыя

У заяве кампаніі Fingrid гаворыцца, што яна падала заяву ў акруговы суд Хэльсынкі з просьбай канфіскаваць Eagle S, каб дапамагчы забясьпечыць яе фінансавы пазоў аб кампэнсацыі шкоды, зьвязанай з паломкай падводнага электрычнага кабэля Estlink 2.

Нацыянальны апэратар электрасетак Фінляндыі Fingrid дамагаецца афіцыйнага арышту нафтавага танкера, які падазраецца ў пашкоджаньні электракабэлю ў Балтыйскім моры ў мінулым месяцы.

Кабэль паміж Фінляндыяй і Эстоніяй быў раптоўна адключаны ад сеткі 25 сьнежня разам зь лініямі сувязі. Карабель Eagle S затрымалі фінскія ўлады, цяпер ён знаходзіцца ў фінскіх водах у Балтыйскім моры да расьсьледаваньня.

Fingrid пачне новую праверку кабэлю 3 студзеня, каб вызначыць маштаб пашкоджаньняў і пачаць рамонт, паведаміў AFP прадстаўнік Fingrid.

Дасьледнікі заявілі, што знайшлі сьлед на марскім дне даўжынёй у дзясяткі кілямэтраў, які сьведчыць аб тым, што карабель кінуў якар, але яны да гэтага часу не знайшлі яго.

«Сьцежка заканчваецца там, дзе карабель падняў якарны ланцуг, і ад гэтага месца на ўсход [сьцежка] цягнецца на некалькі дзясяткаў, калі не амаль на сотню кілямэтраў», — заявіў у інтэрвію фінскаму выданьню Yle прадстаўнік фінскага сьледзтва.

Мытная служба Фінляндыі заявіла, што лічыць Eagle S, які адплыў з расейскага порту, часткай ценявога флёту танкераў, якія выкарыстоўваюцца для абыходу санкцый у дачыненьні расейскай нафты. Пасьля затрыманьня сьледчыя выявілі, што ў карабля адсутнічае якар.

Агенцтва транспарту і камунікацый Фінляндыі 2 студзеня пачало праверку танкера, якая, па яе словах, не залежыць ад расьсьледаваньня праваахоўных органаў.

Як паведамляе глябальны сайт маніторынгу судоў MarineTraffic, карабель значна зьнізіў хуткасьць, у той жа час былі выяўленыя перашкоды ў электракабэлі, паведамляюць фінскія СМІ.

На мінулым тыдні Fingrid заявіў, што чакае, што кабэль вернецца ў эксплюатацыю ў жніўні. Кошт рамонтных работ складзе дзясяткі мільёнаў эўра.

Уладальнік судна, кампанія Caravella LLC FZ, якая базуецца ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, раней прасіла фінскія ўлады вызваліць яго. Кампанія не адказала на запыт Fingrid аб канфіскацыі судна. Масква заявіла, што захоп карабля Фінляндыяй не зьяўляецца справай Расеі.

На мінулым тыдні NATO абвясьціла, што ўзмоцніць сваю вайсковую прысутнасьць у Балтыйскім моры пасьля пашкоджаньняў, нанесеных Estlink 2, і падобных здарэньняў у Балтыйскім моры пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў лютым 2022 году. Энэргетычная і камунікацыйная інфраструктура, у прыватнасьці, сталася мішэньню атак. Экспэрты і палітыкі называюць такія здарэньні гібрыднай вайной Расеі з Захадам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG