Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кубракоў заявіў пра гатоўнасьць больш як 25 тысяч вэтэранаў МУС стаць пад ружжо


Вучэньні вайскоўцаў у Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Вучэньні вайскоўцаў у Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Пра гатоўнасьць вэтэранаў МУС «не застацца ў баку ад электаральнай кампаніі заявіў кіраўнік ведамства Іван Кубракоў.

«З кожным годам вэтэранская арганізацыя становіцца ўсё большай і большай, і сёньня колькасьць вэтэранаў большая за 25 тыс. У любой сытуацыі нашы вэтэраны гатовыя стаць на абарону нашай Радзімы», — сказаў Кубракоў, які з 2020 года знаходзіцца ў санкцыйных сьпісах дэмакратычных краін Захаду.

«Сёньня нашы ветэраны — гэта доўгачаканыя і пажаданыя людзі ў нашых працоўных калектывах. Яны наведваюць нашы патрыятычныя клюбы, вучаць нашу моладзь», — заявіў міністар у навагоднім відэазвароце.

6 лістапада 2024 году Кубракоў паведаміў, што вэтэранаў МУС 27 тысяч і яны «не застануцца ў баку ад электаральнай кампаніі» і «будуць задзейнічаныя на розных яе кірунках».

Паводле міністра, 2024 год для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і вайскоўцаў унутраных войскаў, «як заўсёды, быў няпростым».

«Мы выконвалі задачы ў ахове грамадзкага парадку, забясьпечвалі бясьпеку нашых грамадзян. Супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі ўзброеных злачынцаў, часам рызыкуючы ўласным жыцьцём. Нягледзячы на няпростую сытуацыю, якая адбываецца вакол нашых межаў, супрацоўнікамі міліцыі гарантаваная бясьпека ў нашай краіне на высокім узроўні», — сказаў Кубракоў.

Як паведаміў міліцэйскі чыноўнік, патрыятычныя клюбы пры структурах МУС «налічваюць больш за 5 тысяч дзетак». Год таму Кубракоў называў лічбу 4,5 тысячы.

«Таксама ў нас зьявіўся новы ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў у горадзе Магілёве», — адзначыў ён.

Згодна з інфармацыяй Кубракова, летась у дзяжурныя часткі паступіла «мільён сямсот» зваротаў грамадзян, «забясьпечана апэратыўнае рэагаваньне і аказаньне дапамогі грамадзянам, якія трапілі ў няпростую жыцьцёвую сытуацыю».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG