Пра гэта паведаміў сайт падатковага ведамства.
Прычынай уключэньня ў сьпіс сталі дзейныя санкцыі ЭЗ у дачыненьні да згаданага беларускага вытворцы. Адзначаецца, што НПА заблякавала больш за 70% раней увезенага з Беларусі карбаміду.
Уключэньне ў польскі санкцыйны сьпіс азначае замарозку ўсіх наяўных на тэрыторыі Польшчы фінансавых і эканамічных рэсурсаў кампаніі і забарону іх далейшага выдаткаваньня; забарона на ўдзел у дзейнасьці, накіраванай на абыход абмежаваньняў, а таксама выключэньне кампаніі з дзяржаўных закупак ці конкурсных працэдур.
18 сьнежня Польшча ўвяла санкцыі ў дачыненьні да кампаній LLC World Chem Trading Co. (зарэгістраваная ў Дубаі), «ТэхнаспэцтрэйдзінгЭкспарт» і «Тэхнаспэцтрэйдзінг». У тлумачэньні адзначалася, што ўсе яны пастаўляюць азотныя ўгнаеньні зь Беларусі.
29 лістапада Польшча дадала ў санкцыйны сьпіс экспартэра азотных угнаеньняў ТАА «НФТ».
28 кастрычніка Міністэрства дзяржаўнай маёмасьці Польшчы зьвярнулася да Міністэрства разьвіцьця і тэхналёгій з просьбай падаць у Эўракамісію заяўку на ўвядзеньне 30-працэнтнага мыта на імпарт угнаеньняў зь Беларусі і Расеі.
Беларусь па выніках першай паловы 2024 году знаходзілася на трэцім месцы па аб’ёме паставак у Польшчу азотных угнаеньняў, саступаючы Расеі і Нямеччыне, але апераджаючы Літву, Альжыр, Вугоршчыну, Нідэрлянды, Казахстан і Нігерыю.
- 28 лістапада 2024 году Польшча ўвяла санкцыі ў дачыненьні да зарэгістраванай у Беларусі кампаніі «НФТ», якая таксама займалася экспартам у Польшчу мачавіны і нітрату амонію.
- Польшча дамагаецца ўвядзеньня Эўразьвязам 30-працэнтнага мыта на імпарт угнаеньняў зь Беларусі і Расеі. Раней паведамлялі, што за сем месяцаў 2024 году Польшча імпартавала зь Беларусі 185,5 тысячы тон угнаеньняў, а за той жа пэрыяд 2023 году — толькі 13,4 тысячы тон, то бок за год імпарт вырас амаль у 14 разоў. Імпарт у Польшчу з Расеі за год вырас у 2,9 раза. Па выніках першага паўгодзьдзя 2024 году Беларусь знаходзілася на трэцім месцы па аб’ёме паставак у Польшчу азотных угнаеньняў, саступаючы толькі Расеі і Нямеччыне, але апярэджваючы Літву, Альжыр, Вугоршчыну, Нідэрлянды, Казахстан і Нігерыю. Беларускія камбінаваныя ўгнаеньні ў студзені—чэрвені 2024 году занялі шостую пазыцыю на польскім рынку сярод усіх пастаўшчыкоў.
- 20 лістапада Польшча, Літва, Латвія і Эстонія зьвярнуліся ў Эўракамісію зь лістом з просьбай увесьці мыта на ўгнаеньні зь Беларусі і Расеі на ўзроўні Эўразьвязу.
Форум