Быў зроблены ўзлом сайта тэхнапарку Магілёва technopark.by, сайтаў Brest.by і virtualbrest.ru і сайта Эканамічнага суду СНД sudsng.org.
«Вырашылі ў сьвята вас парадаваць атакамі на лукашысцкія сайты. Зададзім ім правільную атмасфэру з навагоднім кібэр-дызайнам і сапраўднай беларускай музыкай, якая аднойчы зноў будзе гучаць па ўсёй свабоднай Беларусі», — напісалі «Кібэрпартызаны» ў сваім тэлеграм-канале.
- Ініцыятыва «Кібэрпартызаны» сваю дзейнасьць актыўна ажыцьцяўляе з 2020 году. З таго часу яна апублікавала шмат вельмі адчувальнай для ўладаў Беларусі інфармацыі і расьсьледаваньняў.
Форум