Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ўстанавілі новы рэкорд па крэдытах


У Беларусі насельніцтва ўстанавіла новы рэкорд па крэдытах — запазычанасьць перад банкамі вырасла амаль да 25,5 мільярда рублёў.

Гэта вынікае з дадзеных Нацбанку, паведамляе партал «Люстэрка».

Гэта на 520 мільёнаў рублёў больш, чым месяцам раней.

Агульная запазычанасьць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах, паводле зьвестак на 1 сьнежня, склала 25,455 мільярда рублёў. З пачатку году яна павялічылася на 4,953 мільярда рублёў. Для параўнаньня: за той жа пэрыяд мінулага году рост быў 3,169 мільярда рублёў.

Больш актыўна сёлета людзі набіралі спажывецкія пазыкі. Агульная сума доўгу па іх склала 9,621 мільярда рублёў. Гэта на 2,687 мільярда рублёў больш, чым на 1 студзеня гэтага году (рост на 38,8%).

Пазыкі па крэдытах на нерухомасьць вырасьлі за гэты ж пэрыяд з 13,516 мільярда да 15,792 мільярда рублёў. Гэта рост на 16,8%.

Нагадаем, раней Нацбанк заяўляў пра інфляцыйныя і дэвальвацыйныя рызыкі для беларускай эканомікі, зьвязаныя, сярод іншага, з тым, што насельніцтва і бізнэс актыўна набіраюць крэдыты. Экспэрты таксама бачаць у гэтым рызыкі для нацыянальнай валюты.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG