Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія войскі з дапамогай марскога бесьпілётніка Magura V5 упершыню зьнішчылі расейскі верталёт Мі-8


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Зьявілася відэа баявой апэрацыі зьнішчэньня расейскага верталёта.

Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны (ГУР) заяўляе, што яго вайскоўцы ўпершыню зьнішчылі паветраную цэль з дапамогай марскога бесьпілётніка Magura V5.

Як паведамляе прэс-служба выведкі, 31 сьнежня вайскоўцы групы 13 спэцпадразьдзелу Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны ўпершыню ў гісторыі зьдзейсьнілі паражэньне паветранай цэлі марскім ударным бесьпілётнікам Magura V5 з ракетным узбраеньнем.

Паводле зьвестак ГУР, падчас бою ў Чорным моры ў раёне мысу Тарханкут часова акупаванага Крыму ў выніку прымяненьня ракет Р-73 SeeDragon зьнішчаны расейскі верталёт Мі-8. Яшчэ адзін такі расейскі верталёт, як дадалі ў выведцы, быў пашкоджаны агнём, але змог даляцець да аэрадрому базаваньня.

Расейскі бок не камэнтуе гэтага паведамленьня. Звычайна Міністэрства абароны Расеі не пацьвярджае нанясеньня ўдараў па вайсковых аб’ектах.

Як перадае карэспандэнт праекту Радыё Свабода «Крым.Реалии», у ноч на 31 сьнежня ўкраінскія вайскоўцы зьдзейсьнілі напад на Севастопаль у акупаваным Крыме.

Кіраўнік кантраляванага Расеяй Севастопалю Міхаіл Разважаеў сьцьвярджае, што расейскія войскі зьбілі некалькі БПЛА і марскіх бесьпілётнікаў. Мінабароны Расеі заявіла аб зьнішчэньні 17 бесьпілётнікаў над Крымам.

Пачынаючы са жніўня 2022 году, гукі выбухаў у Крыме можна пачуць практычна штодня. Расейскія ўлады тлумачаць гэта абстрэлам «украінскіх бесьпілётнікаў», «працай супрацьпаветранай абароны» або вучэньнямі расейскіх вайскоўцаў. Кіраўніком акупацыйнай расейскай адміністрацыі Крыму Сяргей Аксёнаў назваў бесьпілётнікі «галоўнай пагрозай» для паўвострава.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG