Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы год і праваслаўныя Каляды ў Беларусі зноў пройдуць пад назіраньнем сілавікоў на вуліцах


Сілавікі ў Менску. Архіўнае фота
Сілавікі ў Менску. Архіўнае фота

1 студзеня 2025 году ў Беларусі пачнецца наступны этап выбараў — агітацыя.

Міліцыя і ўнутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў 31 снежня — 8 студзеня будуць несьці службу ва ўзмоцненым рэжыме.

Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадзкай бясьпекі МУС Аляксандр Купчэня.

«Ва ўсіх месцах правядзеньня масавых мерапрыемстваў будуць дзяжурыць супрацоўнікі міліцыі, — сказаў міліцэйскі чыноўнік (паводле відэакамэнтара ў тэлеграм-канале МУС). — Традыцыйна запрацуюць пункты пропуску з папярэднім аглядам тэрыторыі сапэрамі».

Паводле яго слоў, «шчыльнасьць нарадаў» сілавікоў на вуліцах павялічыцца; кантраляваць абстаноўку будуць у тым ліку з дапамогай сыстэм відэаназіраньня.

Купчэня папярэдзіў, што «ў асобных месцах правядзеньня масавых мерапрыемстваў магчымыя абмежаваньні руху транспарту або зьмяненьні маршрутаў».

«Па-ранейшаму павышаная ўвага будзе ўдзяляцца своечасоваму выяўленьню бяспраўнікаў і кіроўцаў, якія знаходзяцца ў стане ап’яненьня», — адзначыў ён.

Прадстаўнік МУС заклікаў грамадзян «у выпадку выяўленьня безгаспадарных прадметаў, падазроных грамадзян або правапарушэньняў» інфармаваць пра гэта найбліжэйшы нарад міліцыі або тэлефанаваць па нумары 102.

«Просім грамадзян з разуменьнем паставіцца да захадаў бясьпекі, якія прымаюцца, выконваць вызначаны парадак правядзеньня масавых мерапрыемстваў, не дапускаць парушэньняў дзейнага заканадаўства», — заклікаў Купчэня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG