Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэратараў дронаў будуць рыхтаваць на вайсковых факультэтах і катэдрах усіх ВНУ Беларусі


Баявы дрон, ілюстрацыйнае фота
Баявы дрон, ілюстрацыйнае фота

Cтварэньне спэцыялізаваных клясаў для падрыхтоўкі апэратараў бесьпілётных лятальных апаратаў на вайсковых факультэтах і катэдрах усіх вышэйшых навучальных установаў Беларусі анансаваў начальнік упраўленьня ўжываньня і разьвіцьця беспілётных авіяцыйных комплексаў Узброеных сілаў Міхаіл Бранскі.

Пра гэта ён заявіў 30 сьнежня на адкрыцьці спэцклясы на вайсковым факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР), паведамляе Міністэрства абароны Беларусі. Паводле Бранскага, дзякуючы стварэньню такіх спэцклясаў разьлічваюць «закрыць патрэбу» Ўзброеных сіл Беларусі ў гэтых спэцыялістах.

Спэцыялістаў, якія будуць выкладаць у гэтых спэцклясах, ужо пачалі рыхтаваць у 927-м цэнтры падрыхтоўкі і ўжываньня бесьпілётных авіяцыйных комплексаў, а таксама на вайсковым факультэце ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

Паведамляецца, што заняткі зь першым наборам студэнтаў у БДУІР пачнуцца 1 лютага 2025 году. Да 1 верасьня 2025 году плянуюць абсталяваць яшчэ 16 клясаў у кожнай вышэйшай навучальнай установе, дзе ёсьць вайсковы факультэт ці катэдра, а з 12 верасьня плянюць пачаць працэс падрыхтоўкі студэнтаў.

  • Бесьпілётнікі радыкальна зьмянілі хаду вайны ва Ўкраіне. Украіна выкарыстоўвае дроны для выведкі, удараў па расейскіх войсках і абароны ад расейскіх удараў. Расея таксама актыўна выкарыстоўвае дроны для атак на ўкраінскія тэрыторыі.
  • 2024 год адзначыўся тым, што расейскія дроны-камікадзэ пасьля атак на ўкраінскія тэрыторыі сталі пэрыядычна залятаць на тэрыторыю Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG