Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ксяндза Генрыка Акалатовіча пакаралі на 11 гадоў калёніі нібыта за «здраду дзяржаве»


Генрык Акалатовіч, архіўнае фота
Генрык Акалатовіч, архіўнае фота

Сьвятара з Валожына Генрыка Акалатовіча прызналі вінаватым у «здрадзе дзяржаве» і асудзіла на 11 гадоў зьняволенья ва ўмовах агульнага рэжыму.

Пробашч касцёла ў Валожыне не прызнаў сябе вінаватым, паведамляе кatolik.life.

Судзіў сьвятара Ўладзімір Арэшка, вядомы тым, што асудзіў да зьеняволеньня палітвязьняў Эдуарду Бабарыку, Рыгра Кастусёва, Аляксандра Фядуту. Паводле вернікаў прысуд быў сьвятару быў вынесены 30 сьнежня.

У Беларусі ўпершыню з часоў камуністычнага рэжыму каталіцкага сьвятара асудзілі па крымінальным артыкуле, які ўжываюць супраць палітзьняволеных.

Ксяндза з Валожына Генрыка Акалатовіча (у пашпарце — Генадзь Акалатовіч) пачалі судзіць 25 лістапада ў Менскім абласным судзе.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», сьвятара вінавацяць паводле 356-га артыкула Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»), яму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.

Судзіў Генрыка Акалатовіча Ўладзімер Арэшка.

Хто такі Генрык Акалатовіч


Генрыку Акалатовічу 64 гады. Па зьвестках ад вернікаў сьвятар мае цяжкія хваробы. За кратамі ксёндз правеў больш за год, спачатку ён сядзеў у СІЗА КДБ, у першыя месяцы зьняволеня ад святара не прыходзілі лісты.

Генрык Акалатовіч — пробашч рымска-каталіцкай парафіі Сьвятога Юзафа ў Валожыне. Яго затрымалі 16 лістапада 2023 году, на сьвята Маці Божай Міласэрнасьці. Сьвятар нарадзіўся ў 1960 годзе, ён меў сур’ёзныя праблемы са здароўем, перанёс апэрацыю на страўніку ў сувязі з анкалёгіяй, мае пастаянную патрэбу ў леках і адмысловым назіраньні.

У СІЗА КДБ «Амэрыканка», куды зьмясьцілі Генрыка Акалатовіча па затрыманьні, пэўны час, да выстаўленьня абвінавачаньня, для яго не прымалі цёплых рэчаў і прадуктаў.

У жніўні 2024 году праваабаронцы паведамлялі, што ад сьвятара не даходзяць лісты, хоць расьсьледаваньне ягонай справы завяршаецца.

Ад вернікаў парафіі, якой кіраваў Генрык Акалатовіч, стала вядома, што ў лістах ён пісаў пра непрызнаньне віны.

Судзіць Генрыка Акалатовіча будзе судзьдзя Ўладзімер Арэшка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG