Паводле звестак Дзяржаўнай выбарчай камісіі, дзейны кіраўнік дзяржавы Зоран Міланавіч набраў 49% галасоў. Яго асноўны канкурэнт, прадстаўнік кіроўнай кансэрватыўнай партыі Драган Прымарач, атрымаў 19,35%.
Другі тур заплянаваны на 12 студзеня.
Харватыя — парлямэнцкая рэспубліка, большую частку ключавых рашэньняў у краіне прымае прэм’ер-міністар, пры гэтым прэзыдэнт зьяўляецца камандуючым узброенымі сіламі.
Міланавіч вядомы крытыкай вайсковай дапамогі Ўкраіне. У прыватнасьці, ён забараніў навучаць украінскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Харватыі.
Прэм’ер-міністар Андрэй Пленкавіч называе яго «прарасейскім палітыкам» і лічыць, што Міланавіч «зьнішчае рэпутацыю Харватыі ў NATO і ЭЗ». У адказ на гэта прэзыдэнт заяўляе, што спрабуе перадухіліць «уцягваньне Харватыі ў непатрэбную вайну» і што ва Ўкраіне «супраць Расеі ваююць ЗША і NATO».
Форум