Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр 39-ы прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр. Яму было 100 гадоў


Джымі Картэр. Архіўнае фота
Джымі Картэр. Архіўнае фота

39-ы прэзыдэнт ЗША, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Джымі Картэр памёр у сваім доме ў Джорджыі, паведаміў заснаваны ім фонд. Яму было 100 гадоў.

Картэр — былы афіцэр ВМС, сэнатар штата Джорджыя і губэрнатар штата.

Ён кіраваў Злучанымі Штатамі з 1977 па 1981 год. Ён увайшоў у гісторыю як няўдалы прэзыдэнт. За гады яго працы ў ЗША адбылася ядзерная катастрофа на атамнай электрастанцыі Тры-Майл-Айлэнд, захоп пасольства ЗША ў Тэгеране і яго няўдалы штурм амэрыканскім спецназам. Пры ім у ЗША быў самы высокі ўзровень інфляцыі ў ХХ стагоддзі. У той жа час ён дасягнуў значных поспехаў у міжнароднай палітыцы.

Пры Картэры ЗША дамовіліся аб перадачы Панамскага канала пад кантроль Панамы, значна палепшыўшы адносіны з краінамі Лацінскай Амерыкі (Рэспубліканская партыя крытыкуе гэтыя пагадненьні нават праз 50 гадоў). Ён падпісаў дамову з СССР аб абмежаваньні стратэгічных узбраеньняў. У 1978 годзе ён дамогся гістарычнай дамовы аб міры паміж Ізраілем і Эгіптам.

Картэр — першы прэзыдэнт ЗША, які пачаў прасоўваць праекты альтэрнатыўнай энэргетыкі. Прайграўшы выбары ў 1980 годзе Рональду Рэйгану, Картэр заснаваў фонд, які займаецца прасоўваньнем дэмакратычных і гуманітарных каштоўнасьцяў.

Ён актыўна займаўся грамадзкай дзейнасьцю і выступаў з мірнымі ініцыятывамі і ў абарону правоў чалавека, будаваў жыльлё для маламаёмасных.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG