Паводле зьвестак «Гроднаэнэрга», у рэгіёне парушана электразабесьпячэньне 71 населенага пункту. Над аднаўленьнем падачы электрычнасьці спажыўцам працуюць 22 аварыйныя брыгады.
Перабоі з электразабесьпячэньнем праз моцны вецер назіраюцца таксама ў 42 населеных пунктах Берасьцейскай вобласьці.
Асаблівы рэжым працы ўведзены ў Берасьцейскіх і Пінскіх электрасетках.
Зафіксаваныя пашкоджаньні дахаў 11 прыватных жылых дамоў у Горадні і Слоніме, Ваўкавыскім, Зэльвенскім і Наваградзкім раёнах. Людзі не пацярпелі.
Паводле апэратыўных зьвестак, зафіксаваныя 27 выпадкаў падзеньня дрэў у Берасьцейскай (7), Горадзенскай (17), Менскай (1) абласьцях і ў Менску (2). Таксама былі пашкоджаныя дахі 11 жылых дамоў.
У вёсцы Туркі Слонімскага раёну разбураны кароўнік. Акрамя таго, вецер паваліў чатыры навагоднія яліны: тры ў Горадні і адну ў Заслаўі.
- На пачатку лістапада моцны вецер пазбавіў электрычнасьці 402 населеныя пункты Беларусі.
- Сёлета ў ліпені праз ураган у Беларусі загінулі 7 чалавек.
Форум